Успамін: 14 жніўня
Святы Максімільян Марыя Кольбэ нарадзіўся 8 студзеня 1894 года ў Здуньскай Волі, недалёка ад Лодзі ў цэнтральнай Польшчы. Ахрышчаны таго самага дня, атрымаў імя Раймунд. Сям'я яго потым пераехала ў Пабяніцаы. Рос Раймунд у хрысціянскай атмасферы бацькоўскага дому. Скончыў пачатковую школу і пачаў вучыцца ў сярэдняй школе.
У Пабяніцах першы раз пачуў голас законнага і святарскага паклікання. Тут усвядоміў дар, які стаў для яго натхненнем на ўсё жыцце - выключную любоў да Найсвятейшай Маці Божай. У 1907 годзе трынаццацігадовы Раймунд паступіў у Малую Духоўную Семінарыю Айцоў Францішканаў у Львове. Скончыў тут гімназію і адчуў імкненне ўступіць у Ордэн святога Францішка, якое рэалізаваў, звяртаючыся з просьбай прыняць яго ў навіцыят да Айцоў Францішканаў (Братоў Меньшых Канвентуальных). Навіцыят распачаў 4 верасня 1910 года, атрымліваючы адначасова іншае імя Максімільян. Першыя шлюбы злажыў 5 верасня 1911 года. 1912-1919 гады святы Максімільян правёў у Міжнароднай Калегіі Айцоў Францішканаў у Рыме. Тут падрыхтаваўся да святарства і ў Сталіцы Хрысціяньства дапоўніў сваё францішканскае прызначэнне. За час свайго пабыту ў Калегіі, заслужыў давер. Браты дзівіліся яго адданасці жыццю ў супольнасці.Усе бачылі яго сапраўдную святасць. 1 лістапада 1914 года злажыў урачыстыя вечныя шлюбы законнныя. У 1915 годзе атрымаў дактарат па філасофіі, а ў 1919 - па тэалогіі. Стаў святаром 28 красавіка 1918 года.
У наступны дзень адправіў першую Святую Імшу ў касцёле Св. Андрэя дэла Фратэ перад алтаром Маці Божай Беззаганнай у капліцы, дзе калісьці яна аб'явілася Альфонсу і Рацісбонне. Постаць святога Максімільяна, дзякуючы дзеянню ў ягонай душы Ласкі Божай, узрастала незвычайна ўражлівай на кожнае Божае натхненне. У працы над сваёю святасцю дапамагло яму вывучанне тэалогіі і выхаванне ў францішканскай атмасферы. З гэтай астатняй крыніцы ён зачарпнуў перш за ўсе замілаванне да разважання Волі Божай. Бог Айцец праз Сына ў Духу святым стварае, асвячае і ратуе свет. Слова Ўцелаўлёнае - Збаўца свету - гэта вынік Божай любові.
У ім сустракаецца любоў стварэнняў, якія аддаюцца Богу. Другая характэрная асаблівасць францішканства, якую ўсвоіў святы Максімільян - разважанне Беззаганнай Дзевы і Яе ролі ў справе збаўлення. Марыя ў поўнай меры выкарыстала ласкі, якія сваім цярпеннем заслужыў для нас Хрыстос. Яна таскама ў поаўнаце ўдзельнічае ў справе свайго Сына. Марыя была заўседы адкрытая на дзейнасць Духа Святога. Наступны момант, вельмі важны ў жыцці святога Максімільяна - гэта яго любоў да гісторыі францішканскага Ордэна. Адгэтуль брала пачатак прагненне айца Кольбэ пашырыць на цэлы свет Ўладарства Божае и абараніць яго ад напасцей бязбожнікаў. Марыя ў гэтай справе была яму правадыром. Таму ён хацеў запаліць любоў да Яе ў сэрцы кожнага чалавека. Сваіх братоў заахвочваў да службы справе Беззаганнай. Свае думкі і імкненні святы Максімільян коратка вызначыў: "Аднавіць усё ў Хрысце праз Беззаганную". Гэтай мэце служыць заснаванае ім 16 кастрычніка 1917 года "Рыцарства Беззаганнай". ( Militia Immaculatae - міжнародная скарочаная назва гэтага руху: MI). Словы святога Максімільяна асаблівым чынам вызначаюць дзіўны неспакой Божы, які суправаджаў яго праз усё жыццё і пабуджаў да новых апостальскіх ідэяў, пакуль не аддаў сваё жыццё ў ахвяру за любоў да бліжняга. Яго суправаджаў незвычайны свет, які Максімільян ўносіў у сваё асяроддзе, запальваючы іншых любоўю і апекай над ратаваннем душ. У 1919 годзе Святы Максімільян вярнуўся ў Польшчу. Нягледзячы на цяжкую хваробу і яе працягласць, усім сэрцам аддаваўся святарскаму служэнню і арганізацыі Рыцарства Беззаганнай. У 1919 годзе атрымаў ад кракаўскага біскупа дазвол надрукаваць і выпусціць у свет "Дзеннік M.I" , пачаў працу над пашырэннем гэтага Таварыства сярод вернікаў. У 1922 годзе распачаў выдавецтва штомесячнага "Рыцара Беззаганнай", які быў задуманы як частка Рыцарства Беззаганнай.
У гэты самы час яно атрымала прызнанне Вікарыя Рыму, як так званая "Pia Unio" - "Пабожная Супольнасць". Дзякуючы гэтаму M.I. стаў рухам, які з кожным разам аб'ядноўваў усе больш шырокае кола вернікаў усіх станаў. У Польшчы ў гэты час святы Максімільян стварыў моцнае выдаўнічае асяроддзе Рыцарства Беззаганнай, спачатку ў Гродне, а потым у Непакалянаве. Узнікненню апошняга спрыяла апостальская адданасць айца Кольбэ, яго вернасць Божым натхненням, зычлівасць ахвяравальніка Друцка-Любэльскага асяроддзя і сумесная праца братоў з польскай правінцыі Ордэна. Такім чынам ў 1927 годзе паўстала францішканская супольнасць, адданная малітве, апостальству прэсы і выкананню парадаў святога Францішка, якія выкарыстоўвалі ў жыцці найвышэйшыя вартасці Евангелля. Знаходзячыся недалека (каля 50 км на заход) ад Варшавы, Непакалянаў стаў яркім агнем усёй Польшчы.
Дух поўнай адданасці Беззаганнай, гатоўнасць братоў , працуючых пад апекаў і вокам нашага святога, водгук на кожнае прысвячэнне дзеля Яе справы, адкрытасць на ўсе сродкі ў апостальскай працы дапамагалі ўзрастанню Непакалянава, як евангелічнага зярна гарчыцы. Плёнам гэтага развіцця былі новыя і новыя выданні. Святы Максімільян гаварыў: "Праз Беззаганную да Найсвяцеўшага сэрца Езуса - гэта наша мэта... Адданасць Непакалянава справе Беззаганнай павінна быць поўная, што і з'яўляецца апостальскім ідэалам... Мы прагнем належаць Беззаганнай не толькі самі, але, каб усе душы Ёй належылі" Таму ў 1930 годзе Максімільян вырушыў разам с чатырма братамі на місіі на Далекі Усход. У красавіку гэтага ж года прыбыў на японскую зямлю.
Прыняты ветліва ў Нагасакі мясцовым біскупам, ўжо ў маі выдаў на японскай мове першы нумар "Рыцара Беззаганнай". Потым на гары Хікасан, на акраінах мясцовасці, зафундаваў кляштар, які назваў "Садам Беззаганнай" - па-японску "Mungenzaio no Sono".
Так паўстаў другі Непакалянаў. Апіраючыся на поуную беднасць і францішкансую суполку, імкнуўся здабыць увесь свет для Маці Божай. Місіянерская праца пачала прыносіць вынікі ў выглядзе навяртання да Бога, хрышчання, а таксама ўступлення ў ордэн. У сувязі з гэтым у японскім "Непакалянаве" адкрылася Малая Семінарыя, потым навіцыят і філасофска-тэалагічная адукацыя. Выдавецтва японскага "Рыцара Беззаганнай" узрасло да 50 000, што прынесла вялікае задавальненне мясцоваму біскупу, які хацеў выпусціць у друк "Рыцара Беззаганнай". Святы Максімільян - адданы апостал Марыі, хацеў заснаваць тут новы Непакалянаў, які быў бы вядомы ва ўсім свеце. У 1936 годзе настаяцелі папрасілі вярнуцца яго ў Польшчу. Бог вызначыў яму ролю сведкі дасканалай любові падчас страшных здарэнняў другой сусветнай вайны. У 1936-1939 гадах польскі Непакалянаў дасягнуў высокага развіцця, гледзячы на колькасць пакліканняў, а таксама на колькасць часопісаў. Братоў у Непакалянаве было ўжо 800. Выдавалі яны кнігіі, рэлігійныя часопісы. "Рыцар Беззаганнай" выпускаўся ў колькасці 750 000 экземпляраў штомесяц. Былі такія месяцы, калі выдаўніцтва дасягала мільёну. "Малы дзённік" выдаваўся ў буднія дні ў 130 000 экземплярах, у дні святочныя - 250 000. Святы Максімільян прысвяціўся таксама справе арганізацыі Рыцарства Беззаганнай, якое пашырылася на ўвесь свет. У лютым 1937 года ў сувязі з дваццатай гадавінай узнікнення Рыцартва, а. Кольбэ залажыў фундамент "Дырэкцыі Генеральнай M.I." Верасень 1939 года быў пачаткам сумнай, а таксама і ўсхваляванай спробы крыві, якую прадчуваў святы Максімільян. Нялюдская, антыхрысціянская ідэалогія пабудзіла гітлераўскія сілы напасці на Польшчу. Пачаліся гады знішчэння і пакутаў. Не мог не быць сярод праследаваных і Непакалянаў з яго заснавальнікам - святым Максімільянам, які з мужнай адданасцю волі Божай прыняў новыя вартасці жыцця. Ен адкрыў кляштар для ўцекачоў, раненых, хворых, галодных, для хрысціян і яўрэяў. Дапамагаў матэрыяльна і духоўна. 19 верасня 1939 года фашыстская паліцыя вывезла яго разам з братамі, якія маглі застацца ў Непакалянаве, ў канцэнтрацыйны лагер ў Амціцы.
Пад уплывам святога яны ўспрынялі арышт за місіянерскі паход. У студзені гэтага года ім было дазволена вярнуцца ў Непакалянаў. Нягледзячы на знішчэнні, якія бачылі ў лагеры, яны пастанавілі працаваць. Немцы выразна разумелі духоўную сілу, якая была ў Непакалянаве і якая пашыралася сярод людзей. Ведалі яны таксама і мэты, якія ажыўлялі жыхароў Непакалянава. Сам святы Максімільян адкрыта сказаў акупантам: "Мы гатовыя аддаць жыццё за нашы ідэалы". Арышт заснавальніка Непакалянава быў толькі справай часу. 17 лютага 1941 года гестапа вывезла яго ў Павяк.
Там цярпеў першыя здзекі ад нацысцкіх вартаўнікоў. Аднак ужо 28 мая яго перавязлі ў канцэнтрацыйны лагер у Асвенцім. У гэтым месцы святы Максімілян вызначыўся сваёю гераічнаю вераю каталіцкага святара, які гатовы аддаць свае жыцце за іншых; быў францішканскім сведкам любові, супакою і дабра, якое аддаваў братам, што цярпелі; сведкам Рыцара Беззаганнай, які прагнуў распаліць усіх людзей любоўю да Яе. Быў гатовы скласці дар Найвышэйшаму, пра які марыў з маленства.
Сваёй любові ён надаваў евангельскі сэнс: "Da te ipsum aliis = Amor" - "Аддаць сябе іншым - вось Любоў ". Выканаў гэта, калі дабравольна з любоўю да бліжняга заняў месца чалавека, разам з іншымі прыгаворанагана да галоднай смерці. Святы Максімільян сваёй прысутнасцю, словам і прыкладам ператварыў бункер галоднай смерці у месца малітвы і песні, якая плыла з сэрцаў, напоўненых верай у бясконцае жыццё, у любоў, якая з'яўляецца адзінай сілай стварэння, веры ў перамогу тых, хто сваю надзею паклаў у Хрысце. Напярэдадні Ўнебаўзяцця Маці Божай 14 жніўня 1941 года Беззаганая ўсклала карону вечнай славы свайму вернаму Рыцару. Ен перажыў усіх пакутнікаўнікаў, якія цярпелі з голаду разам з ім. Немцы дабілі яго ін'екцыяй фенолам.
Аб святой славе айца Кольбэ хутка даведаўся ўвесь свет. Па прашэсцю ўсіх вызначаных кананічным правам працэсаў і абвяшчэння Дэкрэту гераізму, а таксама сцверджання цудаў, якія ен выканаў, Папа Павел VI абвясціў Максімільяна 17 кастрычніка 1971 года Благаслаўлёным. 10 кастрычніка 1982 года Ян Павел II сілаю, дадзенай Хрыстом Пятру, залічыў айца Максімільяна Кольбэ да Святых Мучанікаў.