Святы, якога мы ведаем, як Антонія Падуанскага, не называўся Антоніем і не нарадзіўся ў Падуі. Найчасцей да Антонія звяртаюцца за дапамогай у выпадках, калі нешта губляецца, гэта выдатна акрэслівае поле яго магчымасцей. Давайце ж успомнім факты і выправім памылковыя перакананні, звязаныя з яго асобай. Св. Антоній працаваў непакладаючы рук і адзначаўся незвычайнай памяццю. Так дасканала ведаў Біблію, што пра яго гаварылі: "Калі б усе Св. Пісанні былі знішчаны, Антоній мог бы прадыктаваць іх сакратару, аднавіўшы такім чынам". Цяжка палічыць усе тыя цуды, што суправаджалі яго кароткае жыцце (памëр, маючы 36 гдоў). Менш за год пасля смерці кананізаваны, а ў 1946 г. папа Пій XII аб′явіў яго Доктарам Царквы, надаючы тытул "Doctor Evangelicus".
Фердынанд з Лісабону.
Фердынанд нарадзіўся ў Лісабоне. За найбольш праўдападобную дату яго нараджэння прымаецца 15 жніўня 1195 г. Не ведаем прозвішча яго бацькоў. Ведаем, аднак, што бацька меў імя Марцін, а маці - Марыя Тэрэса. Аб раннім дзяцінстве Фердынанда амаль нічога не вядома, акрамя таго, што ў 1210 годзе наведваў прыхадскую школу, быў надзвычай рэлігійным хлопцам і меў глыбокае шанаване да Маці Божай. Уладар цемры, прадбачваючы, што Фердынанд будзе вялікім святым, вельмі рана пачаў праяўляць сваю прысутнасць. Аднаго разу, калі малады чалавек маліўся у фарным касцëле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ліхтар, які свяціўся перад алтаром, раптам згас - і святыню агарнуў змрок. Здагадваючыся, што гэта д′ябальская хітрасць, Фердынанд накрэсліў пальцам на мармуры знак крыжа, ў той жа момант успыхнула полымя ліхтара. Злы дух кінуўся прэч, што і было прадстаўлена ў выяве адной з фрэсак фары.
У рэгулярных канонікаў св. Аўгусціна.
У студзені 1210 года Фердынанд, шукаючы спрыяльных умоў, у якіх мог бы прысвяціцца засяроджанню, уступіў у Ордэн канонікаў св. Аўгусціна, якія дзейнічалі пры касцëле с. Вінцэнція да Фора. Час размяркоўваўся паміж багаслужэннем у хоры, навукай і фізічнай працай. Аўгусцінцы клапаціліся аб збаўленні душ у давераных ім прыходах. Малады брат пільна вывучаў тэалогію і Святое Пісанне. Хутка звярнуў на сябе ўвагу выкладчыкаў як сваëй стараннасцю, так і неверагоднай памяццю. Запамінаў усë, што прачытаў, а гэта здольнасць прынесла яму ў жыцці неацэнную карысць. Не звяртаючы ўвагі на ўгаворы сяброў, якія нічога не разумелі ў яго пакліканні, праз год Фердынанд прыняў першыя шлюбы, і стараючыся захаваць ім вернасць, папрасіў дазволу дзесьці далëка выехаць. Быў пасланы ў кляштар Св. Крыжа ў Каімбры, што каля 200 км на поўнач ад Лісабону. Менавіта ў гэтым горадзе знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя, а ў касцëлах часта адбываліся пышныя цырымоніі. Паколькі ў Каімбры жыў Генерал Ордэна, тут знаходзілася даволі багатая бібліятэка, а настаўнікі ў параўнанні з тымі, якія былі ў Лісабоне, валодалі абшырнейшымі ведамі. Як піша аб Фердынандзе адзін з біëграфаў, "ëн не пераставаў чытаць Свяое Пісанне ні днëм, ні ноччу, наколькі дазваляў яму парадак заняткаў". Яго заварожвалі "каноны", розныя супастаўленні зместу Новага і Старога Запавету. Заінтрыгаваны, адкрываў прароцтвы, у якіх гаварылася аб Хрысце, найважнейшых здарэннях з Яго жыцця, а разам з тым, аб Яго Цярпенні. У кляштары Св. Крыжа брат Фердынанд быў сторажам і мог удзельнічаць у багаслужэннях толькі духоўна. У думках сачыў за св. Імшой і падаў на калені, калі чуў гучанне званочка, які сігналізаваў момант Кансэкрацыі. Летапісцы адзначалі, што перад ім "расступаліся сцены - адначасова знаходзіўся пры варотах і ў капліцы, слухаў чытанні і спевы". У той час, калі Фердынанд знаходзіўся ў кляштары Св. Крыжа, на поўдні Францыі і поўначы Іспаніі пачала пашырацца ерась катараў. У поўнай меры яна прадстаўляла сабой адраджэнне маніхейства - замест аднаго Бога, паводле яе прыхільнікаў, існуе два: Бог Дабра і Бог Зла. Прывязаная да цела, душа губляе ўсякую свабоду. У чаканні астатняй перамогі Бога Дабра належыць вызваліцца ад фізічнага цела. Паколькі яно паходзіць ад д′ябла, Езус не можа яго прыняць; Укрыжаванне - гэта ілюзія, а Змëртвыхпаўстанне - людская фантазія. Брат Фердынанд быў глыбока ўражаны тэорыямі, паводле якіх Уцелаўленне і Збаўленне, здзейсненае Хрыстом, гублялі ўсякі сэнс. Катары знаходзіліся ў пошуках абсалютнай чысціні (адсюль і назва, якая паходзіць з грэчаскага katharos - чысты). Вартасці жыцця катараў выклікалі ўражанне ў іншых вернікаў, якія з задавальненнем далучаліся да іх. Праз некалькі гадоў Фердынанду была даручана місія змаганя з гэтай ерассю.
Фердынанд уступае ў Ордэн Францішканаў і прымае імя Антоній.
У 1220 г. дваццаціпяцігадовы Фердынанд прыняў Святарства ў кляштары Св.Крыжа. Паколькі ў той час святару не магло быць менш за трыццаць гадоў, патрэбен быў спецыяльны дазвол. Аднойчы ў час Св. Імшы Фердынанд меў прывід: душа ў постаці асляпляльнай зоркі ўзносілася на небасклоне ў празрыстым воблаку. Фердынанд пазнаў у ëй душу францішканіна, які жыў у пустэльні св. Антонія, заснаванай некалькімі гадамі раней недалëка ад Каімбры. Сродкі транспарту былі далёкія ад тых, якімі карыстаемся сёння, але вядомасць аб Францішку з Асыжа яго братах па Ордэну дасягнула гэтай мясцовасці. Фердынанд быў зачараваны іх духам божых дзяцей, пакорлівасцю і крайняй беднасцю: яны жылі выключна на міласціну, пазбаўленыя ўсякага камфорту, прапаведуючы ў касцёлах і пад голым небам. Так, як іх настаўнік Францішак, віталіся паміж сабой: "Супакой і дабро!" Фердынанда прыцягвала францішканская духоўнасць. Святы Францішак гаварыў: "Любоў не любяць." Не маючы магчымасці стаць місіянерам, ён паслаў пяцёра сваіх братоў у Марока праз Партугалію, каб на месцы евангелізавалі мусульман. Фердынанд у той час жыў у дабрабыце і забяспечанасці, яму нічога не пагражала. Праз некалькі месяцаў да Еўропы данеслася страшная вестка: францішканскія місіянеры былі замучаны. Брат Фердынанд пастанавіў кінуць спакойнае жыццё і падацца ў пустэльню ў Аліванез, а пасля прасіць дазволу паехаць у Марока, каб несці туды Добрую Вестку, а калі будзе неабходна, прыняць пальму пакутніцтва. У кляштары Св. Крыжа апрануў францішканскі хабіт. Паколькі трэба было прыняць новае імя, доўга не думаючы, выбраў імя апекуна пустэльні ў Аліванез - Антонія - знакамітага святога Антонія Пустэльніка. Свежа спечаны францішанін імкнуўся як мага хутчэй дабрацца да краіны няверных, каб прапаведаваць ім Хрыста, а ў выпадку патрэбы загінуць за веру. Статут прадугледжваў, што францішкане могуць вандраваць, па меншай меры, ўдваіх. Як толькі знайшоў таварыша - брата Філіпа, атрымалі дазвол настаяцеля і паплылі ў накірунку Паўночнай Афрыкі. Адбывалася гэта вясной 1221 года.
Аднак кандыдат на атрыманне пальмы пакутніцтва запамятаў, што ў Ордэн уступаюць для таго, каб выконваць волю Божую, а не асабістую, наколькі б ні была яна слаўнай. Вандроўка праходзіла гладка, але, як толькі браты высадзіліся на мараканскім беразе, Фердынанд адчуў слабасць і яго пачало трасці. Таварыш супакоіў, што хутка гэта скончыцца. Аднак хвароба нарастала напрацягу наступных тыдняў і трэба было пагадзіцца з неабходнасцю вяртання. Але і гэта не было Божай воляй. Двое нашых братоў селі на карабель, які плыў у Партугалію, аднак сустрэчныя вятры і ўсхваляванае мора прымусілі яго прычаліць да берагоў Сіцыліі паблізу Мясіны, удвух мілях ад Італіі. Не марудзячы, павандравалі па Італіі, каб дасягнуць бліжэйшага францішканскага кляштара. Там даведаліся, што Францішак, якога ўсе браты прымалі за свайго духоўнага айца, склікаў у Асыжы генеральную капітулу Братоў Малодшых 31 мая на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Мючы жаданне прысутнічаць на паседжаннях капітулы і не звяртаючы ўвагі на адлегласць ў 600 км, браты рушылі ў дарогу. Згодна са Статутам, прытрымліваліся прынцыпа абсалютнай беднасці, адпачывалі пад голым небам, жабравалі на хлеб і з поўным радасці сэрцам спявалі гадзінкі. Калі нарэшце апынуліся ў Асыжы, убачылі там тысячы братоў з розных краін. Капітула працягвалася тры тыдні. У час яе ўспаміналіся пяцёра братоў мучанікаў з Марока, а таксама закраналася далікатная справа фармацыі братоў у навіцыяце. Пачаткова Францішак меркаваў, што браты не павінны доўга вучыцца, бо перажываў за тое, што "дух палемікі будзе перашкаджаць паглыбленню ў Божыя таямніцы". Падчас капітулы заснавальнік прызнаў неабходнасць валодання братамі хоць мінімальнымі тэалгічнымі ведамі і Бібліі, а таксама згадзіўся правесці адпаведныя змяненні ў Статуце Ордэна. Карыстаючыся магчымасцю, заснаваў Трэці Ордэн Францішканскі.
Напрыканцы былі вызначаны місіянерскія мэты і месцы побыту ў асобных кляштарах. На двух нікому не знаёмых францішканаў ніхто не звяртаў увагу. Аднак Генеральны міністр вызначыў месца для брата Філіпа. Антоній праяўляў такую вялікую сціпласць, што "ўсе ігнаравалі яго і думалі, што ён пазбаўлены ўсякіх здольнасцей". Здаецца, што толькі Антонія абмінулі ўвагай, а ён пакорліва чакаў волі Божай. Айцец Правінцыял, падыходзячы да яго, успомніў пра неабходнасць прысутнасці ў кляштарах святароў і ўздыхнуў:
- Ну, быў бы ты хоць святаром!
- Я і ёсць святар, - адказаў Антоній.
- Хацеў бы жыць у гарах разам з беднымі братамі?
- Вельмі хачу, калі толькі Бог будзе гэтым праслаўлены!
Антоній быў пасланы да Раманіі ў Апеніны, недалека ад Форлі. У пустэльні на ўскраіне Монтэ Паўло жыло чацвёра братоў, для якіх штодзённа адпраўляў св. Імшу. Сцвярджаючы, што "болей ні на што не варты", папрасіў у настаяцеля дазволу выконваць самую брудную працу. Антоній знайшоў найбольш аддаленую пячору і штодня адасабляўся там, каб пасля Імшы і выканання самых няўдзячных абавязкаў паглыбляцца ў засяроджанне. Так прайшоў год.
Будучы Доктар Царквы.
Вясною 1222 года пэўнае здарэнне дапамагло выявіць скарбы душы гэтага звышпакорлівага законніка. Некалькі братоў францішканаў і прапаведнікаў у Форлі збіралася стаць святарамі. Фарны касцёл трэскаў па швах. Супэрыёр францішканаў, маючы жаданне выказаць павагу свайму дамініканскаму брату, прапанаваў, каб хто-небудзь з яго братоў прачытаў пропаведзь. Паколькі кожны з дамініканаў па чарзе адмаўляўся, іх настаяцель звярнуўся з гэтай просьбай да францішканаў з аналагічным вынікам. Калі ж аказалася, што ніхто не хоча дабравольна прамовіць салляцыо, настаяцель вызначыў брата Антонія, нягледзячы на тое, што той не валодае глыбокімі ведамі Святога Пісання. Усе былі перакананыя, што сціплы брат скампраметуецца, і спачцвалі яму. Антоній адчуў хваляванне, бо быў наслуханы пра абшырныя веды і красамоўства братоў-прапаведнікаў. Да таго ж даручэнне было нечаканым, таму не меў часу падрыхтавацца. Як апавядае летапісец, "распачаў вельмі проста. Па меры развіцця тэмы яго голас набіраў сілу, а ў часе прадстаўлення містычных дактрынаў зрабіўся такім выразным, што напоўніў слухачоў найвышэйшым захапленнем (summa admiratio)". Две рэчы прыкавалі ўвагу натаяцеляў Ордэнаў: па-першае, багацце цытат, якія прамаўляліся без выкарыстання якіх-небудзь нататак, па-другое, трапныя і дагэтуль яшчэ не практыкаваныя параўнанні розных фрагментаў Святога Пісання. Для Антонія, згодна старой максіме, Новы Запавет быў заключаны ў Старым, а той, у сваю чаргу, знайшоў тлумачэнне ў Новым (Novum Testamentum in veteri latet, Vetus Testamentum in novo patet). Адкуль узяўся гэты голас, поўны мудрасці і любові да братоў? Адкуль, нягледзячы на незвычайныя веды і красамоўе, столькі пакорлівасці? Антоній заўсёды слепа давяраўся Божай волі. Сам Езус папярэдзіў апосталаў: "не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у той час, што сказаць." Менавіта ў жыцці св. Антонія ажыццявіліся гэтыя словы. Настаяцелі паспешна скантактаваліся са св. Францішкам, які не быў ні святаром, ні вучоным і па прычыне сваёй сціпласці ніколі не прэтэндаваў на святарства. Ад гэтай хвіліны Паверэлла пачаў называць Антонія "біскупам". Пакорлівы брат выйшаў з ценю, яго сталі велічаць прафесарам тэалогіі ва універсітэце ў Балоніі, дзе выкладаў "сумленна і старанна" два гады (1223-1224).
У сваім лісце св. Францішак звяртаўся да яго наступнымі словамі: "Брату Антонію, майму біскупу. Вітае Цябе брат Францішак. Мяркую, што Ты павінен выкладаць нашым братам святую тэалогію. Як напісана ў Статуце, пільнуй, каб Дух і малітва не пагаслі ў іх сэрцах. З Богам!"
Св. Антоній прапаведуе ў Францыі.
У канцы 1224 года св. Францішак з Асыжа вырашыў, што прыйшоў час даверыць брату Антонію важную місію навяртаня паўднёвай Францыі, у якой, за выключэннем Правансіі, усюды пашыралася ерась катараў. Антоній абараняў праўдзівую веру так пераканаўча, што яго нзвалі "молатам ерэтыкоў". У тым жа годзе 14 верасня на ўрачыстасць Узвышэння Крыжа заснавальнік Ордэна Братоў Малодшых атрымаў сцігматы Мучэнняў Божых. Першы этап: Монтанье, універсітэцкі горад, які застаўся верны Каталіцкай Царкве. Аднак у некалькіх мілях ад яго знаходзіўся ерэтычны Бецыерс. Адпаведна Статуту, прапаведніка суправаджаў іншы брат. Ва універсітэце Антонія цанілі, як прафесара тэалогіі. Свае лекцыі рыхтаваў у пісьмовым выглядзе. Аднаго разу заўважыў знікненне нататак і адначасова даведаўся, што адзін брат з навіцыяту пакінуў супольнасць і кляштар. Пазней аказалася, што хацеў стаць вядомым, напіаўшы кнігу на падставе натаак Антонія пад сваім іменем. Антоній тут жа распазнаў у гэтым справу д′ябла, які імкнецца прадухіліць прыйсцё Божага Валадарства. Святы паглыбіўся ў малітву і загадаў нячысціку вярнуць нататкі. Той, паслушны загаду святога, вырушыў з сякерай у руках насустрач брату, які пацягнуў нататкі. Менавіта тады, калі ўцякач меў намер пераправіцца праз мост, д′ябал, пагражаючы забіць яго і спіхнуць у раку, прымусіў маментальна занесці брату Антонію ўкрадзеныя запісы. Той пабег у кляштар, папрасіў прабачэння за свой учынак і стаў прыкладным братам. Гэты эпізод узмацніў Антонію рэпутацыю святога, харызма якога - адшукванне згубленых рэчаў.
Другі этап: Тулуза (1225), дзе тры гады раней быў заснаваны кляштар Братоў Малодшых. Ні св. Дамінік, ні біскуп Фоўльквес не дабіліся большых поспехаў, навяртаючы ерэтыкоў. Трэба дадаць, што стан веры свецкіх людзей, а нават і духоўных, быў плачэўны. Брат Антоній пачаў пераконваць святароў, што, захоўваючы большую годнасць, яны хутчэй пазбавіліся б ад ерасі. Адзін з летапісцаў менавіта ў Тулузе лакалізуе цуд, галоўным "героем" якога стала асліца. Іншыя лічаць, што гэта адбывалася ў Рыміне. Магчыма, падобнае здарэнне мела месца некалькі разоў. Вернемся да яго пазней.
Наступны этап: Ле Пуй. Антоній выконваў там абавязкі гвардыяна (настаяцеля), увесь час "заахочваючы братоў да дысцыпліны і практыкавання евангельскіх дабрадзейнасцей, сам жа быў для іх прыкладам". Такім чынам спрыяў таму, што сярод братоў "зноў квітнела набожнасць". Летапісец прыводзіь наступны выпадак, звязаны з побытам святога ў гэтым горадзе. Адна жанчына ад усяго сэрца хацела паслухаць пропаведзь Антонія, аднак, паколькі гэтаму супраціўляўся яе муж, ёй было дазволена толькі праз акно паглядаць у бок горада, дзе прамаўляў прапаведнік. На здзіўленне, нягледзячы на адлегласць у 3 км, жанчына выразна чула кожнае яго слова. У першую хвіліну муж прыняў яе за вар′ятку, аднак пасля сам пачуў словы прапаведніка, навярнуўся і з гэтага часу штодзённа разам з жонкай хадзіў слухаць святога Антонія. Адтуль наш герой павандраваў у Бург, дзе спрыяў навяртанню біскупа, прызываючы яго да большай святасці жыцця. Адзін з летапісцаў памяшчае тут "цуд з асліцай". Брат Антоній прапаведаваў сапраўдную прысутнаць Хрыста ў Еўхарыстыі. Нейкі скептык кпіў з яго і паўтараў, што, каб увераваць, павінен убачыць. Антоній публічна прыняў выклік, прапануючы гэтаму чалавеку прывесці яго асліцу на рыначную плошчу. Ранкам там сабраўся вялікі натоўп. Святы прыбыў, несучы Найсвяцейшы Сакрамант. У тую жхвіліну жывёліна кінула вязку сена і апусцілася на калені перад Збаўцай. Скептык, яўрэй Захарыя, збянтэжыўся... і навярнуўся. У далейшым брат Антоній прыкладна год прабыў у Брыве (1225-1226). Горад захаваў жывыя ўспаміны яго прысутнасці, а багаслужэнне да св. Антонія ўсё яшчэ вельмі папулярнае. Тут можна наведаць пячору, у якой ён жыў. Пазней накіраваўся ў Лімож, дзе прапаведаваў і здзейсніў многа цудаў. Усюды прыбывалі натоўпы, каб убачыць і паслухаць святога; маючы відавочны дар валодання рознымі мовамі, дасканала апанаваў і мясцовы дыялект.
Антоній Цудатворац
Цяжка палічыць цуды, якія мелі месца пры жыцці святога і пасля яго смерці: білакацыя, аздараўленні, уваскрашэнні...
Аднойчы ў кляштары ў Брыве не аказалася цыбулі. Айцец Антоній выслаў аднаго з братоў да набожнай жанчыны, якая валодала садам з агароднінай. Калі тая збіралася ў сад, на горад абрынуўся дождж. Жднчына ўсё ж выўшла з дому, падалася за агароднінай і вярнулася са сваі каштоўным грузам, не змочаная ніводнай кропляй дожджу. Іншым разам Антоній прапаведаваў пад голым небам. Нечакана на горад сплыў патокамі праліўны дождж, аднак абмінуў слухачоў, сабраных вакол святога, так, што не адчулі на сабе ні кроплі.
Аднойчы ў Лімож Антоній прамаўляў у касцўле ў другой палове дня, ад недахопу месца слухачы выпіхваліся надвор. У той жа час святы адпраўляў набажэнства ў капліцы Малодшых Братоў. Калісьці ў Сайнт-Юніэн, прадбачваючы прысутнасць вялікай колькасці людей, якія не маглі б змясціцца ў касцёле, для прапаведніка і важных асобаў паставілі трыбунў. Брат Антоній прадказаў атаку д′ябла і папярэдзіў, што з гэтай прычыны ніхто не павінен непакоіцца. І сапраўды, праз некаторы час трыбуна пачала правальвацца. Натоўп кінуўся наўцёкі і вярнуўся, прыцягнуты цікавасцю. Пакалечаных не было, а святы далей рацягваў пропаведзь. Лёгка сабе ўявіць, з якой зацікаўленасцю была прынята прамова. Аднойчы вечарам маладая жанчына, паслухаушы навуку Антонія, вярнулася дадому і знайшла ў калысцы сваё дзіцятка мёртвым. Тут жа пабегла да прапаведніка, каб пачуць, што не павінна кідацца ў роспач, бо "Бог злітуецца". Дома знайшла дзіцятка жывым, занятым гульнёй.
Антоній Падуанскі.
Пасля смерці Францішка 3 кастрычніка 1227 года была склікана надзвычайная капітула, на якой прысутнічаў і Антоній. Вясной таго ж года ён канчаткова пакінуў Францыю. Падчас капітулы стаў Правінцыялам Эмілі, Ламбардыі і Венецыі. Пасяліўшыся ў Балоніі, адправіўся наведаць сваю правінцыю. Пачаў З Рыміні на Адрыятыку. З самага пачатку хрысціянства, гэты горад быў асяродкам ерасі. У IV веку н.э. арыяне (не прызнавалі боскасці Хрыста) выгналі святога Хілярыя. І з таго часу горад так і не дасягнуў сапраўднага навяртання.
Антоній меў намер прапаведаваць у касцёле, аднак ніхто не прыйшоў. Ніводны слухач не з′явіўся і на плошчы. Тады святы паведаміў жыхарам, што той, хто ў наступную нядзелю прыдзе на пляж, убачыць цуды. У назначаны дзень на пляжы сабраўся натоўп цікаўных. Не звяртаючы на іх увагу, Антоній павярнуўся тварам да мора і, стоячы ў вадзе, прамовіў да рыб: "Вы, рыбы марскія, паслухайце слова Божае, якім пагарджаюць ерэтыкі..." Рыба лавінаю пачала прыплываць да святога. Начале з найменшымі рыбкамі плылі і мажныя рыбіны. Падняўшы галаву, здавалася, уважліва слухалі слова Божае. Брат Антоній выкладаў ім катэхізіс, абапіраючыся на цытаты са Старога і Новага запавету. Сваю пропаведзь скончыў словамі: "Няхай будзе благаслаўлёны Бог спрадвечны, бо нават рыбы аддаюць Яму пашану лепей за ерэтыкоў." Натоўп, які значна павялічыўся, падаў на калені, ўражаны цудам. Тады Антній благаславіў рыб і адправіў у мора.
Дзякуючы гэтаму здарэнню, навярнулася шмат жыхароў Рыміні. Аднак знайшлося некалькі ўпартых, якія зайздросцілі поспеху святога, запрасілі яго на абед, знайшоўшы зручную прычыну пошуку тлумачэння некаторых пытанняў, а на самой справе, маючы намер забіць. Стравы, пададзеныя на стол, былі атручаны, аднак Святы Дух перасцярог Антонія. Ён учыніў знак крыжа і, з′еўшы, адчуваў сябе добра. Так, як і заўсёды, ён літаральна патрактаваў Евангелле, дзе ёсць словы Хрыста: "калі што смертагубнае вып′юць, не зашкодзіць ім".
У 1230 годзе (нарэшце) Правінцыял падаўся ў Падую. Пастаянна наведваў сваю правінцыю, павялічваў колькасць пропаведзяў і цудаў, якія прыносілі плён у выглядзе навяртання сярод насельніцтва. Заўсёды памятаў словы святога Заснавальніка Ордэна: "Калі хочаш быць прапаведнікам, перад усім павінен стаць чалавекам малітвы". Гэта парада ніколі не траціла актуальнасці. У гэтым годзе Антоній перастаў выконваць абавязкі правінцыяла, каб прыняць кафедру тэалогіі і вучыць братоў. Адрэдагаваў Нядзельныя пропаведзі, пасля чаго напісаў Пропаведзі на святочныя дні. Абапіраўся ў іх на ўсё Святое Пісанне, зварочваючы ўвагу на блізкія яго эгзегезе паралелі паміж Старым і Новым Запаветам.
Місія выканана.
У 1231 годзе брат Антоній штодзённа чытаў велікапосныя пропаведзі. Нягледзячы на малады ўзрост, быў вычарпаны жыццём, поўным працы і розных умарцвенняў. У пятніцу 13 чэрвеня не мог вярнуцца ў келлю ваімі сіламі. Патрабаваў дапамогі двух братоў. Паспавядаўшыся, так узмацнеў, што мог заспяваць любімы гімн да Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Урэшце яго погляд затрымаўся ў адным месцы. Спавядальнік спытаў, што ён убачыў. "Бачу майго Ўладара"- адазаў Антоній. Прыняў астатняе намашчэнне і праз некалькі хвілін спакойна аддаў дух. Пражыў толькі 36 гадоў, але якім поўным сэнсу было яго жыццё!
30 мая 1232 года пасля кананізацыі быў абвешчаны святым, а кароткая прамова папы дазволіла прадбачыць, што аднойчы ён будзе названы Доктарам Царквы. Калі ж у 1263 годзе пераносілі яго мошчы, аказалася, што ўсё цела Антонія расклалася, акрамя языка, які ў непарушаным стане памясцілі ў рảку.
О Божа, добры і міласэрны Айцец,
які выбраў святога Антонія сведкам Евангелля і спакою сярод Твайго народу, выслухай малітву,
з якой звяртаемся да Цябе праз яго пасрэдніцтва.
Асвяці кожную сям′ю, дапамажы ёй узрастаць у веры;
захавай яе ў адзінстве, спакоі і яснасці духа.
Благаславі нашых дзяцей, апякай моладзь.
Прыдзі з дапамогай усім, хто перажывае хваробу, цярпенне і адзіноту.
Падтрымлівай нас у штодзённай працы,
надзяляючы нас Тваёй любоўю.
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.