Навіны і аб’явы



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.  На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 6 лютага (панядзелак): Успамін Святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў. Святога Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Ўсходу, якія панеслі смерць за веру. 10 лютага (пятніца) – успамін св. Схалястыкі, панны. Была роднай сястрой св. Бенедыкта Нурсійскага. Нарадзілася ў Нурсіі (Цэнтральная Італія) каля 480 г. Рана ўступіла ў закон, жыла ў розных кляштарах у ваколіцах Рыма, пакуль, нарэшце, не ўсталявалася непадалёк ад Монтэ Касіна, дзе быў кляштар яе брата, Бенедыкта, з якім яна ўсё жыццё была моцна звязаная.  Раз на год яны сустракаліся ў вясковай хаце ля падножжа Монтэ Касіна (бенедыктынскі статут не дазваляў ёй наведваць брата ў кляштары), каб абменьвацца думкамі і разам маліцца. Схалястыка прадчувала сваю смерць і памерла ў прысутнасці брата, які бачыў, як душа сястры ў выглядзе галубкі адлятала ў неба. Заступніцтва святой абараняе ад засухі і маланак. 11 лютага (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны з Люрда Падчас кожнай св. Імшы з нагоды успаміну Маці Божай з Люрда будзе нагода хворым нашай парафіі прыступіць да Сакрамэнту хворых. Св.  Імша а 8.00, 12.00 і 19.00



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за актыўны ўдзел у перэгрынацыі фігуры МБ Фацімскай. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў у Беларусі адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Увечары 23-га студзеня фігура Маці Божай завітала ў нашу парафію.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыгатаваў нашу капліцу да перэгрынацыі фігуры МБ Фацімскай. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.



Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы, за прадукты харчавання, якімі дзеліцеся і ўсялякія праявы зычлівасці. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.



27 снежня адзначалася парафіяльная ўрачыстасць святога Яна Евангеліста. У гэты дзень Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію і ўзначаліў святую Імшу.



Пасля батлейкі, якую прадставілі нашыя дзеці і моладзь, распачалася ўрачыстая святая Імша - Пастэрка з удзелам дзяцей. 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.