Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да Вялікага посту. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 лютага (чацвер) – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА АПОСТАЛА

23 лютага (пятніца) – Успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка

Святы Палікарп нарадзіўся каля 70 г., ва ўзросце прыблізна трыццаці гадоў быў пасвечаны апосталам Янам на біскупа Смірны (сучасны Ізмір у Турцыі). Св. Ігнацый з Антыёхіі сустрэўся з ім падчас падарожжа ў Рым і потым з Траады напісаў да яго ліст. Абвінавачаны ў знявазе язычніцкіх звычаяў, Палікарп адважна вызнаў веру ў Хрыста перад праконсулам. 

Як паведамляе апісанне яго мучаніцтва «Martirium Polycarpi» — адзін з найстарэйшых у Касцёле дакументаў, што сведчыць пра культ святых, — Палікарпа прымушалі праклясці Хрыста, аднак ён мужна адказаў: «Я служу Яму ўжо восемдзесят шэсць гадоў, і Ён ніколі не зрабіў мне нічога дрэннага. Як жа я магу абразіць майго Валадара і Збаўцу? Я — хрысціянін!» Святы быў асуджаны на спаленне, але паколькі полымя не пашкодзіла яму, быў забіты мячом. Захаваўся ліст Палікарпа да Філіпянаў, які з’яўляецца важным сведчаннем апостальскай Традыцыі і канону Святога Пісання. Святы з’яўляецца апекуном тых, хто пакутуе ад вушных хваробаў. 

1. Нагадваем аб тым, што ў перыяд Вялікага поста, Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна альбо параіўшыся са спаведніком.

2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы  - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.

3. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх зацікаўленых у арганізацыі мерапрыемства запрашаем у закрыстыю.

4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.