Навіны і аб’явы

Калі ты хочаш ісці за Мной,
Выракайся самога сябе.
Вазьмі свой крыж, ідзі за Мной.
Калі ты хочаш жыццё сваё зберагчы – Загубіш яго,
а калі загубіш дзеля Мяне – зберажэш.
Увага! У сувязі з маразамі катэхеза для дарослых пераносіцца з суботы а 18 гадзіне на пятніцу а 17 гадзіне. Сустрэчы будут адбывацца па адрасу вул. Прытыцкага 72/4. Гэта 30 метраў ад метро Кунцаўшчына!
Пятница 17 гадзін - вул. Прытыцкага 72/4
Айцы-мар’яне з парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi (м-н Сухарава) запрашаюць на 18 лютага (субота) 2012 г. ? Рос i цу (Верхнядзвiнскi раён Вiцебскай вобласцi) на дзень урачыстых успамiна? блаславёных мучанiка? зямлi беларускай ксяндзо? Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча.
На гэтым тыдні 15 - 22 студзеня будзем калядаваць па вуліцах:
Кунцаўшчына, Калеснікава і Нёманская
Я было абвешчана раней, перад тым, як наведаць вашыя кватэры будзем тэлефанаваць да вас.
(Часам вельмі позна - ВЫБАЧАЙЦЕ!)
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
Хацелася б шчыра падзякаваць Вам, дарагія браты і сёстры, за супольна перажыты 2011 год, за ўсё тое, што мы маглі з вамі супольна зрабіць, за тое, чаго супольна змаглі дасягнуць і перапрасіць за тое, што праз нашую няўвагу ці занядбанні ажыццявіць не ўдалося. Няхай гэты новы 2012 год будзе для ўсіх вас годам спаўнення чыстых надзеяў як у жыці асабістым, сямейным, так і грамадскім.
У нашу фотагалерэю дададзены фотаздымкі з Батлейкі і св. Мікалая.
Святая Імша 31 снежня ў вечары будзя а 21 гадзіне. Сардэчна запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у гэтым набажэнстве разам з намі. Падзякуем Богу Усемагутнаму за мінулы год і перапросім за ўсялякае зло і недахопы з нашага боку, а таксама будзем маліцца і прасіць аб патрэбныя дары і ласкі у надыходзячым 2012 годзе.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






