Хацелася б шчыра падзякаваць Вам, дарагія браты і сёстры, за супольна перажыты 2011 год, за ўсё тое, што мы маглі з вамі супольна зрабіць, за тое, чаго супольна змаглі дасягнуць і перапрасіць за тое, што праз нашую няўвагу ці занядбанні ажыццявіць не ўдалося. Няхай гэты новы 2012 год будзе для ўсіх вас годам спаўнення чыстых надзеяў як у жыці асабістым, сямейным, так і грамадскім.

На гэтым тыдні мы ў літургіі адзначаем:

  • - 02.01 (пн) – успамін свв. Базыля вялікага і Грыгорыя Назіяскага, бп і док. Касцёла
  • - 03.01 (ат) успамін Найсвяцейшага імя Езус
  • - 06.01 (пт) – урачыстасць аб’яўлення Пана (Святыя Імшы ў 715, 1200 і 1900). У гэты дзець асвячаецца кадзіла і крэйда, якой пазначаем дзверы нашых памяшканняў знакамі C+M+B 2012 Christus Mansionem benedicat – Хрыстус Дом Благаслаўляе)
  • -08.01 (ндз) – Свята Хросту Пана

Каляда ў гэтым годзе будзе выглядаць крыху іншым чынам. На картках (можна знайсці на паліцы пры выйсці з капліцы) належыць пазначыць неабходную інфармацыю і пакінуць ў капліцы, альбо запісацца ў закрыстыі. Пасля чаго, святары папярэдне сфарміруюць спісы дзе і на якіх вуліцах будзе адбываца калядны візіт і адпаведна па пададзеных тэлефонах павядоміць жыхароў дому. Калі хтосьці хацеў бы асабіста запрасіць святара то, калі ласка, звяртайцся асабіста ў закрыстыю.

На Новы 2012 год няхай Вас благаславіць Усемагутны Бог. Жадаем Вам супакою і Дабра.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.