Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
Ад панядзелку распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. Увесь час, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам ці запісацца ў закрыстыі на якісьці канкрэтны час. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім. Калі, хто жадае адмовіцца ад гэтага візіту можа аб гэтым сказаць. Маем намер прыйсці да кожнай сям’і, якая на сённяшні дзень ужо ёсць у парафіяльнай картатэцы. На гэтым тыдні плануюцца адведванні святароў па вул. Прытыцкага, Ляшчынскага і Матусевіча.
Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:
- Пажадана (па меры магчымачсці), каб уся сям’я была дома.
- У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.
- У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.
Ад гэтага тыдня пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб прысутнасці дзяцей на гэтых занятках.
У наступную нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне будзе паказаны дакументальны фільм а святом Максімільяне Марыі Кольбэ, апякуне нашай парафіі, рэалізаваны праз моладзь нашай парафіі.