Фота Віталія Палінеўскага

29 сакавіка (пятніца) а 18.00 гадзіне ў нашай парафіі распачнецца 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Першае такое набажэнства адбылося ў нас падчас адвэнту.

Нашыя сем’і знаходзяцца пад няспынным ціскам шатлікіх пагрозаў, якія св. Ян Павел ІІ назваў «цывілізацыяй смерці». Сення Беларусь апынулася ў сусветных лідарах па колькасці разводаў, абортаў, венерычных захворванняў і алкагалізма. Сужэнская нявернасць і нячыстасць перад шлюбам сталіся нормай. З кожным годам расце адсотак бясплодных сужэнцаў.

Да таго ж, апошнія месяцы у Беларусі вельмі актывізаваліся актывісты гендернай ідэалогіі, якія свядома ці несвядома імкнуцца да знішчэння традыцыйных сямейных каштоўнасцей і прапаганды сексуальных вычварэнстваў. Выразна бачна, што гэтая рэчаіснасць мае свае карані ў глыбокім духоўным і маральным непарадку.

Такая сітуацыя патрабуе ад нас, хрысціян, пільнага адказу, і гэты адказ павінен быць у першую чаргу духоўным дзеяннем. Таму айцы хрыстусоўцы прапануюць прыняць удзел у 24-х гадзіннай адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, а таксама дзеля перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі.

Праграма адарацыі:

29 сакавіка (пятніца)

  • 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 – Крыжовы шлях
  • 20.00 – ружанец
  • 20.30–22.00 – чуванне сем’яў (адказныя сем’і Суполкі Маці Божай)
  • 22.30 – Св. Імша ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і
  • 00.00–6.45 – асабістая малітва ў цішыні

30 сакавіка (субота)

  • 06.45–07.45 – чуванне старэйшай моладзі (адказныя ДМХ „Адзіныя сэрцам”)
  • 08.00 – Св. Імша, набажэнства да св. Міхала Арханёла
  • 09.00 – ружанец (адказная І ружа)
  • 09.30–11.00 – асабістая малітва ў цішыні
  • 11.00–12.00 – чуванне дзяцей (1-8 клас)
  • 12.00 – ружанец (адказная ІІ ружа)
  • 12.30–14.00 – асабістая малітва ў цішыні
  • 14.00–15.00 – чуванне моладзі (9-11 клас, адказны хор “Агапэ”)
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.20–18.00 – асабістая малітва ў цішыні
  • 18.00 – ружанец, набажэнства да св. Міхала Арханёла
  • 19.00 – Св. Імша

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.