
26 сакавіка, у Вялікі аўторак, два хлопцы былі прыняты ў лектары. Урачыстая падзея адбылася падчас вечаровай Святой Імшы.
Першы раз Аляксандр і Ян апранулі свае альбы. Белы колер гэтага адзення павінен нагадваць юнакам аб чысціні душы, з якой ім трэба выконваць даручанае служэнне. Хлопцы падчас Святой Імшы прынеслі прысягу перад супольнасцю парафіі, паабяцаўшы выконваць святыя абавязкі лектара пабожна, аддана і з радасцю на хвалу Божую і для дабра парафіі і ўсяго Касцёла.
Таксама адбыўся абрад асвячэння лектарскіх крыжоў. У казанні душпастыр Літургічнай Службы Алтара кс. Уладзімір нагадаў, што белы колер — сімвал святасці, якую ўсе мы можам дасягнуць толькі дзякуючы вялікай Ахвяры Хрыста.


























Парафіяльная супольнасць дзякуе Пану Богу за дар лектарскага паклікання гэтых маладых асобаў. На цяперашні момант у нашай парафіі налічваецца 23 лектары.



