
«Золата, срэбра не маю, але рукі да працы гатовы...» — гэты радок з вядомай песні гучаў падчас віншаванняў, адрасаваных сёстрам, якія служаць у нашай парафіі.
25 лістапада падчас вечаровай Святой Імшы, вернікі маліліся за с. Мар’яну Алешчык CSFN і с. Назарыю Міклаш CSFN, за сясцёр, якія раней служылі тут — за с. Кляру Волчак CSFN і с. Агнешку Рамашка CSFN, таксама аб новых пакліканнях і за тых, хто рыхтуецца да манаскага жыцця.
Пасля Святой Імшы сястра Мар’яна і сястра Назарыя распавялі пра жыццёвы шлях благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай. Затым кожны жадаючы мог задаць сёстрам хвалюючыя яго пытанні і атрымаць адказ.









