Шаноўныя парафіяне! Мы першыя ў Беларусі пачалі рэгулярныя трансляцыі нядзельнай святой Імшы і робім гэта ўжо шмат год. Аднак, у сувязі з тым, што апошнім часам у Мінску па нядзелях адключаецца мабільны інтэрнэт, якім мы карыстаемся для трансляцый з нашай капліцы, мы вымушаны часова адмовіцца ад транслявання нядзельнай святой Імшы. Трансляцыі ў іншыя дні (напрыклад з нейкай важнай нагоды) будуць адбывацца як і раней.

Для тых, хто ў нядзелю не можа асабіста ўдзельнічаць у святой Імшы па прычыне пандэміі альбо іншай важнай прычыне, раім скарыстацца з  трансляцыі з Архікатэдральнага касцёла ў Мінску на youtube-канале Catholic.by. Таксама прапануем спіс парафій, у якіх адбываюцца трансляцыі нядзельнай Імшы.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.