Фільмы



Успомнім мінулы навучальны год. Шмат чаго ў ім было цікавага - адпачынак і навучанне, пілігрымкі і святы, малітвы і чуванні, гульні і новыя сябры, новыя міністранты і святы Мікалай. Лепшыя моманты глядзіце ў гэтым відэароліку.




У сувязі з тэхнічнай немагчымасцю трансліраваць сёння онлайн Крыжовы Шлях і Святую Імшу (выключэнне электраэнергіі па ўсяму раёну) прапануем вашай увазе запіс рэкалекцыйнай навукі а. Андрэя Кеўліча. (прашу прабачэнне за незанадта якасны запіс)



Айцец Андрэй Ахрэм нарадзіўся 9 сакавіка 1981 года ў Вілейцы. Быў ахрышчаны ў Праваслаўнай Царкве. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі быў накіраваны на працу ў Віцебск, дзе прыняў рашэнне перайсці ў каталіцкую веру, што і зрабіў 7 жніўня 2004 г. З таго часу актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовай парафіі Святой Барбары. Вырашыўшы ўступіць у манаскую супольнасць, у 2005 г. распачаў пастулат у Івянцы, працягваў фармацыю ў айцоў францішканаў у Лодзі (Польшча). Вечныя шлюбы склаў 8 снежня 2011 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 1 чэрвеня 2013 г. Служыў у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Івянцы, у апошні час таксама атачаў пастырскай апекай парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Камені (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада 2013 г. Пахаванне адбылося 8 лістапада ў Івянцы.




Ці хочаш быць святым? Пытанне здаецца дадстаткова простае. Аднак адказ сучастнага чалавека на гэтае пытанне змушае задумацца над тым, што для яго азначае святасць, што і колькі, ён - чалавек нашага часу, гатовы ахвяраваць дзеля таго каб быць святым. 

Часцей за ўсё нічога.А вось калі запытаешся ў яго, таго самага чалавека, а ці хоча ён быць шчаслівы? І што гатовы ён дзеля гэтага зрабіць - адказ зусім іншы. Чаму?

Гамілія падчас св. Імшы на Урачыстасць Усіх Святых.



Адвэнт -- гэта перыяд радасны і адначасова вельмі адказны. У адрозненні ад Вялікага Посту, у Адвэнце мы больш засяроджваемся не на сваіх грахах, а на бясконцай дабрыні Збаўцы, Які не пагардзіў прыняць нашую смяротную натуру, каб нас выратаваць ад вечнай смепці і адкрыць нам шлях да Неба. Мы з удзячнасцю ўспамінаем гэты цудоўны момант нашай гісторыі, а таксама скіроўваем позірк у будучыню, да таго апошняга моманту зямнога часу, калі Езус прыйдзе ўжо не як маленькае бездапаможнае дзіцятка, а як Валадар усяго сусвету. Мы рыхтуемся да гэтай сустрэчы, і таму ужо зараз павінны вырашаць, кім ёсць Хрыстус у маім жыцці, асабіста для мяне, цяпер і зараз? Адвэнт -- гэта час ачышчэння нашага жыцця да непатрэбнай мітусні, час засяродзіцца на тым, што ёсць найважнейшае для нас, шукаць адказы на галоўнвя пытанні нашага існавання. Адказы, ад якіх залежыць не толькі нашае жыццё на зямлі, але і ў вечнасці.



27 кастрычніка ў нашай парафіі праходзіў семінар на тэму прабачэння. Яго ўдзельнікі разважалі аб тым, каму і навошта патрэбна прабачэнне і чаму так складана прабачаць іншым людзям, таксама азнаёміліся з хрысціянскім разуменнем прабачэння. Вядучыя - Наталля Станкевіч, псіхолаг-кансультант, і а. Аляксандр Улас OFMConv, доктар маральнай тэалогіі.




Вашай увазе прапаноўваем запіс семінара, які адбыўся 15 верасня ў нашай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбы. Праводзіла яго псіхолаг-кансультант Наталля Станкевіч.





З 1 чэрвеня па 28 жніўня ў Беларусі адбудзецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У апошнія гады перэгрынацыя рэліквій святой прайшла ў суседніх краінах Беларусі: ва Украіне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Святая ў сваіх парэштках пабывала ўжо ў многіх краінах свету. Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

Інтэнцыя жывога ружанца:

Кастрычнік: Молімся за дзяцей з нашай парафіі, якія ў гэтым месяцы прымуць Першую Святую Камуніі, каб поўны ўдзел у Св. Імшы і з’яднанне з Хрыстом у Св. Камуніі, прынесла ў іх жыцці шматлікія плёны добрых учынкаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.