З 1 чэрвеня па 28 жніўня ў Беларусі адбудзецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У апошнія гады перэгрынацыя рэліквій святой прайшла ў суседніх краінах Беларусі: ва Украіне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Святая ў сваіх парэштках пабывала ўжо ў многіх краінах свету. Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

Інтэнцыя жывога ружанца:

Ліпень: Молімся аб супакоі ў нашай краіне, аб дары здароўя для хворых і патрэбных ласках для медыкаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.