Адвэнт -- гэта перыяд радасны і адначасова вельмі адказны. У адрозненні ад Вялікага Посту, у Адвэнце мы больш засяроджваемся не на сваіх грахах, а на бясконцай дабрыні Збаўцы, Які не пагардзіў прыняць нашую смяротную натуру, каб нас выратаваць ад вечнай смепці і адкрыць нам шлях да Неба. Мы з удзячнасцю ўспамінаем гэты цудоўны момант нашай гісторыі, а таксама скіроўваем позірк у будучыню, да таго апошняга моманту зямнога часу, калі Езус прыйдзе ўжо не як маленькае бездапаможнае дзіцятка, а як Валадар усяго сусвету. Мы рыхтуемся да гэтай сустрэчы, і таму ужо зараз павінны вырашаць, кім ёсць Хрыстус у маім жыцці, асабіста для мяне, цяпер і зараз? Адвэнт -- гэта час ачышчэння нашага жыцця да непатрэбнай мітусні, час засяродзіцца на тым, што ёсць найважнейшае для нас, шукаць адказы на галоўнвя пытанні нашага існавання. Адказы, ад якіх залежыць не толькі нашае жыццё на зямлі, але і ў вечнасці.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

Інтэнцыя жывога ружанца:

Лістапад: Молімся за памерлых пакутуючых у чысцы, каб як мага хутчэй атрымалі магчымасць сузірання Божага аблічча ў небе.