
У аўторак 26 сакавіка ў нашую парафію прыбудзе фігура святога Міхала Арханёла, перэгрынацыя якой па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца ад верасня мінулага года з благаслаўлення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Падчас перэгрынацыі молімся за Беларусь праз заступніцтва святога Міхала Арханёла, галоўнага патрона Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашага апекуна.
26.03 (аўторак):
- 18.30 – сустракаемся ў капліцы і рыхтуемся да прывітання
- 18.45 – прывітанне фігуры, працэсія ў капліцу, Святая Імша
27.03 (серада): дзень малітваў аб супакоі ў свеце і за кіруючых дзяржавамі
- 07.00 – Святая Імша з ютраню, набажэнства
- 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта
- 18.30 – набажэнства
- 19.00 – Святая Імша
28.03 (чацвер): дзень малітваў за паўсюдны Касцёл, за Святога Айца, біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх пакліканых да службы Божай, аб святарскіх і манаскіх пакліканнях
- 07.00 – Святая Імша з ютраню, набажэнства
- 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта
- 18.30 – набажэнства
- 19.00 – Святая Імша
29.03 (пятніца): дзень малітваў за паміраючых і душы ў чысцы
- 07.00 – Святая Імша з ютраню, набажэнства
- 11.00 – Крыжовы шлях, Святая Імша, набажэнства
- 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта
Пачатак 24-х гадзіннай адарацыі ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і - 19.00 – Крыжовы шлях
- Далей паводле праграмы 24-х гадзіннай адарацыі
30.03 (субота): дзень малітваў за сем’і і моладзь
- набажэнствы паводле праграмы 24-х гадзіннай адарацыі
31.03 (нядзеля): дзень малітваў за Касцёл ў Беларусі, за Беларусь, за ахвярадаўцаў. Пачатак парафіяльных рэкалекцый
- набажэнствы паводле нядзельнага раскладу
01.04 (панядзелак): дзень падзякі св. Міхалу за ласкі і абарону ад злога
- 07.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай, набажэнства
- 12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай, набажэнства
- 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта
- 18.30 – набажэнства
- 19.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
02.04 (аўторак): дзень Анёльскі, молімся да Анёлаў Апекуноў
- 07.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай, набажэнства
- 12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай, набажэнства
- 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта
- 18.30 – набажэнства
- 19.00 – Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
- Набажэнства развітання з фігурай. Заканчэнне рэкалекцый



