На працягу ўсяго месяца асаблівым чынам молімся за памерлых, каб добры Бог прыняў іх у сваё Нябеснае Валадарства.

2 лістапада адзначаем успамін усіх памерлых вернікаў. Гэты ўспамін уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. Святая Імша 2 лістапада будуць цэлебравацца ў 7.00, 12.00 і ў 19.00.

Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

У нашай капліцы кожны дзень на працягу актавы 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні будзе ахвяраваная Святая Імша ў інтэнцыі памерлых з выпамінкаў.

Кожны дзень у перыяд актавы ёсць магчымасць атрымаць адпуст - поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), які можа быць ахвяраваны толькі за памерлага.

Адпуст можна атрымаць пры наступных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі, наведаць могілкі, прыняць святую Камунію, быць вольным ад усялякай прывязанасці да граху, памаліцца ў інтэнцыях, у якіх моліцца Папа Рымскі (прынамсі Ойча наш... Вітай, Марыя...), мець шчыры намер атрымаць адпуст.

Таксама кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, молімся за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве ў 18.30.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.