
У нядзелю 18 лістапада адбудзецца ў нашай парафіі Баль Усіх Святых, які распачнецца ў зале Чырвонага касцёла ў 15.30 (пачатак рэгістрацыі ў 15.00) пад дэвізам: "На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!" .
Баль праводзіцца з мэтай паказаць святасць у штодзённым жыцці, а таксама каштоўнасці дабра, праўды і любові да Бога.
Умовы ўдзелу: выбраць святога і падабраць адпаведны касцюм. Таксама ёсць магчымасць спячы і прынесці печыва. Калі Вы плануеце прыйсці з іншай парафіі, то просім запісацца па тэлефоне (+375 29 744 2538 кс. Уладзімір).
У праграме Вас чакаюць танцы, конкурсы, сцэнка, латарэя, падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў, падарункі і многае іншае.
У парафіі Баль будзе праходзіць трэці раз. У кожных спатканнях “Святых” была свая асаблівасць. Напрыклад, у мінулым годзе Баль праходзіў пад дэвізам: "Мама, тата, я-святая сям'я!" Рэпартаж з мінулага года гл. тут >>>.