З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Спецыяльна для дзяцей і моладзі былі праведзены асобныя сустрэчы.

Суботнюю моладзевую канферэнцыю ксендз Віталій распачаў пытаннем: “Кім ты з’яўляешся?”. Адказваючы на гэтае пытанне ксендз падкрэсліў, што ў першую чаргу мы з’яўляемся людзьмі. Быць чалавекам – гэта наша першапачатковае пакліканне. Развіваючы гэтую тэму, ксендз рэкалекцыяніст звярнуў увагу на тое, што вельмі часта мы самі не разуем, кім мы з’яўляемся, таму пачынаем прымерваць розныя маскі. Таксама ксендз Віталіў закрануў тэмы нашага існавання. Галоўнай думкай была наступная фраза: “Ведай, што калі нават адзін чалавек дзякуючы табе ўсміхнуўся, тады тваё жыццё мела сэнс. Жыві так, каб на прыканцы твайго існавання анёлы табе апладавалі стоячы!”

На нядзельнай моладзевай сустрэчы рэкалекцыяніст закрануў тэмы споведзі. Абапіраючыся на адрывак са Святога Пісання, дзе кніжнікі і фарысеі прывялі блудніцу да Езуса, абвінавачваючы яе ў распусце, ксендз Віталіў тлумачыў, што Пан Бог ёсць наш міласэрны Айцец, які прагне нашага збаўлення.

Сустрэча з дзецьмі прайшла ў радаснай атмасферы. Была малітва, навука, супольны спеў, а на заканчэнне нават вясёлая гульня на свежым паветры разам са святарамі. Падчас навукі кс. Віталій падкрэсліў, што варта быць добрым чалавекам і сябраваць з Езусам.

Ліза Шыцікава, VP


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.