6-га снежня, як і кожны год, у нашу парафію завітаў святы Мікалай. Перад гэтым дзеці прадставілі сцэнку пра падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння. Кожны з нас рыхтуе на свята падарункі для тых, каго мы любім. Маладыя акторы паказалі, што важней за ўсё падрыхтаваць падарунак нашаму самаму лепшаму сябру - Езусу, і гэты падарунак - мы самі, нашыя сэрцы, калі яны добрыя і чыстыя. Пасля Імшы да дзяцей прыйшоў спачатку Анёл. Такога адвязнага прышпільнага анёла напэўна яшчэ нікому не даводзілася бачыць. Нядзіўна, што значная частка фотарэпартажа прысвечана менавіта яму. Ужо разам з Анёлам дзеці клікалі святога Мікалая. Той неўзабаве прыйшоў і прыцягнуў вялізны мех салодкіх падарункаў. Праэкзаменаваў дзяцей, патрабаваў ад бацькоў сведчання, што дзеці добрыя і пры умове, што кожны ўзяў на адвэнт пастановы, шчодра адарыў дзяцей слодычамі, і нават дазволіў зрабіць з сабою фотасесію.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.