На заканчэнне катэхетычнага года парафіяне-падлеткі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз для дзяцей парафіі - пастаноўку “Хто ты, калі не абараняш тое, у што верыш?”. Гэтую невялікую тэатральную пастаноўку нельга назваць проста сцэнкай, атрымаўся сапраўдны спектакль. Зразумелай даступнай мовай акцёры распавялі дзецям пра жыццё благаслаўлёнага Хасэ Санчаса дэль Рыа, які, нягледзячы на юны ўзрост, да канца абараняў сваю веру і стаў пркыладам для ўсіх дзяцей і дарослых.

Ні адзін з гледачоў не застаўся абыякавым да пачутай гісторыі.

Акцёры атрымалі ўзнагароду - заслужаныя апладысменты.

Дзякуем нашым артыстам і ўсім, хто дапамог у рэалізацыі гэтай пастаноўкі, асабліва Любові Пукіта, Віталію Палінеўскаму і Ганне Малахавай. Магчыма, у нас, з Божай падтрымкай, з’явіцца парафіяльны тэатр?!

Вікторыя Маўчанская



Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.