У нядзелю 17 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстая св. Імша, пад час якой дзевяць юных парафіянаў адзначылі гадавіну з дня Першай Святой Камуніі. У святочнай атмасферы асабліва пранікнёна гучалі словы пробашча, ксяндза Алега, звернутыя да маладога пакалення парафіян. Словы пра тыя крокі да пана Бога, да Езуса Хрыста, якія кожны з нас павінен рабіць штодзённа, не зважаючы на знешнія перашкоды- крокі да святасці.

Пад час імшы дзеці прынеслі да алтара дары: агонь і хлеб, кветкі, ваду і віно. Пасля Імшы ўсе прысутныя прынялі ўдзел у Маёвым набажэнстве.

Вікторыя Маўчанская


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.