25 студзеня нашу парафію наведаў Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт узначаліў святую Імшу а 12 гадзіне.

Напачатку Імшы з вуснаў дзетак і дарослых прагучалі цёплыя словы прывітання.

Падчас набажэнства арцыпастыр заклікаў вернікаў “дзякаваць Богу за наша пакліканне да хрысціянства і за тое, што знаходзімся ў сетцы Касцёла, які нас аберагае ад уплыву граху і заблукаўшых вядзе да навяртання, каб мы маглі ўзрастаць у святасці, быць соллю зямлі і святлом свету і такім чынам маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі”.

Гэта быў першы візіт Мітрапаліта за не так доўгі час дзейнасці айцоў хрыстусоўцаў у нашай парафіі.

Яго Эксцэленцыя выразіў падзяку айцам за старанні ў развіцці парафіі і ўсім прысутным вернікам за супольную малітву і гасцінны прыём, парафіяльнаму хору за цудоўны спеў падчас набажэнства, а таксама Лiтургiчнай Службе Алтара за служэнне падчас Св. Iмшы.

Ганна Малахава.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.