У вігілійны вечар дзеці і моладзь дапамаглі нам дакрануцца таямніцы Божага Нараджэння. Яны прадставілі батлейку ''Свабоднае месца'', тым самым узгадалі гісторыю прыйсця на зямлю Езуса Хрыста.

Маладыя артысты ўсвядомілі на нова ўсім прысутным, што, хоць для Святой Сям'і не знайшлося месца ў заездзе, то ў Бэтлеемскай стаенцы ёсць свабоднае месца для кожнага чалавека. Менавіта там, пры нованароджаным Збаўцы, які прыносіць супакой, цяпло, радасць  і збаўленне, чалавек можа быць шчаслівы!

Ксёндз пробашч шчыра падзякаваў за батлейку перш за ўсё нашым артыстам: Паліна (Марыя), Улад (Юзаф), Антон (стары пастух), Насця (пастух), Ілля (пастух), Стас (пастух), Дзяніс (пастух), Улад (мудрэц), Ілля (мудрэц), Вадзім (мудрэц), а таксама нашаму дзіцячаму хору (Ксюша, Мілана, Аня, Саша, Дзіяна, Марына, Надзя), які ў часе батлейкі перамяніўся ў сапраўдны хор анёлаў. Кс. Алег выразіў словы вялікай удзячнасці ўсім, хто дапамог кс. Уладзіміру ў прыгатаванні батлейкі, а менавіта Вользе, Лене, Лізе, Ані і канешне бацькам нашых каханых дзяцей.

Батлейка закончылася, але гісторыя Божага Нараджэння працягваецца. Законцыць гэтую гісторыю - нашае заданне! Яшчэ ёсць свабодныя месцы!