Вечарам у Вялiкi чацвер усе вернiкi збiраюцца разам са сваiмi душпастырамi, каб ушанаваць Апошнюю Вячэру ў часе ўрачыстай святой Iмшы. У евангельскім чытанні гэтай Iмшы гаворыцца пра абмыванне ног Апосталам (Ян 13, 1–15). Узаемная любоў павiнна быць умоваю i плёнам Эўхарыстыi.
Пасля святой Iмшы Найсвяцейшы Сакрамэнт ва ўрачыстай працэсii пераносiцца да цямнiцы, дзе вернiкi адаруюць Пана Езуса, разважаючы над Яго пакутаю ў Алiўным садзе. З алтара здымаюць убранне як сiмвал таго, што з Езуса здзерлi шаты.
У Вялiкi чацвер таксама ўзгадваецца ўстанаўленне сакрамэнту святарства.