У апошнюю нядзелю перад Вялікаднем урачыста адзначаецца ўспамін уезда Езуса ў Ерусалім. Жыхары горада расцілалі перад Ім пальмы і ўласныя плашчы і радасна віталі крычучы: "Гасанна Сыну Давідаваму".
Гэтая падзея ўзгадвалася ўжо праз першых хрысціян. У сёмым стагодзі на Захадзе з'явіўся звычай працэсіі з зялёнымі галінкамі пальм. Падчас літургіі ў гэты святы дзень паводле нашай традыцыі асвячаюцца галінкі вярбы. Могуць быць і іншыя ўпрыгожаныя зялёныя галінкі. Падчас Святой Літургіі чытаецца таксама Евангелле Мукі Пана.
У нашай парафіі галінкі вярбы можна будзе набыць перад нашай капліцай непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Моладзь нашай парафіі падрыхтавала для нас з вамі прыгожыя вербы. Заахвочваю вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць добрую ініцыятыву маладых людзей. Ахвяры з гэтай моладзевай акцыі будуць прызначанны на патрэбы нашай парафіі.