Праводзіць айцец Алег Шэнда OFMCap

"Час рэкалекцый - гэта магчымасць інакш глянуць на жыццё, зварухнуцца з пэўнымі думкамі, ідэямі, глянуць на тое, да чаго мы прызвычаіліся, і выбраць что з'яўляецца важнейшым, мае большае значэнне ў нашым жыцці."

"Прарок Ісайя кажа, што прыйсце Збаўцы будзе ўносіць нешта новае ў жыццё. У адным з прароцтваў ён гаворыць што леў і вол будуць есці салому. Мы, людзі адукаваныя і добра ведаем: леў - драпежнік і ніякімі анекдотамі мы яго не ўгаворым каб ён забыўся, што хоча есці мяса. Але прарок кажа, што часы будуць іншыя, што прыйсце Збаўцы павінна шмат чаго змяніць у той рэчаіснасці да якой мы прызвычаіліся."

"Адной з нашых уласцівасцяў з'яўляецца нашая цвёрдасць, тое што мы да нечага прызвычайваемся. Мы не вельмі ахвотныя нешта ў нашым жыцці змяняць, каб у нашым жыцці з'яўлялася нешта неспадзяванае, мы з насцярожанасцю ставімся да новага. А варта імкнуцца каб мы не былі стабільнімі, каб не прывыклі да таго, што вось мы ўжо такія хрысціяне, такія веруючыя, што ўсё ведаем. Ведаем калі трэба на каленях стаяць, калі трэба аплатак узяць, ведаем як трэба вігілійную вячэру накрыць... Нават калі мы ўсё гэта ведаем, гэта яшчэ не гаворыць пра тое, што мы сталі людзмі веруючымі. Гэта яшчэ не значыць, што мы будзем здольныя ніколі не саграшыць, што мы будзем здольныя ніколі не здрадзіць таму што істотнае ў гэтым жыцці. Вера - гэта заўсёды рэчаіснасць дынамічная, гэта рэчаіснасць якую цяжка ўхапіць аднойчы і трымацца яе назаўсёды. Гэта рэчаіснасць якую заўсёды трэба адкрываць. За яе трэба змагацца, шкадаваць, спавядацца, шукаць, памыляцца. І не варта прывыкаць да нечага іншага."


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.