З 21 да 26 ліпеня Удзела стала месцам сустрэчы для дзвюх супольнасцей ЭРМ.
Гэта быў час духоўнага падарожжа ў глыбіню свайго сэрца. Дзякуючы катэхезам, рабоце ў групах моладзь яшчэ больш пазнавала сябе і будавала глыбокія адносіны з Хрыстом. Кожная Адарацыя адкрывала маладыя сэрцы на Жывога Бога, прысутнага на алтары. А сумесныя вечары дапамагалі ствараць адну вялікую сям’ю, дзе кожны мог адчуць сябе важным.
Дзякуй Марыі, што сабрала нас пад сваім плашчом!


















