
14–16 жніўня скаўцкая супольнасць нашай парафіі прыняла ўдзел у святкаванні 25-годдзя прысутнасці каталіцкага скаўтынгу ў Беларусі.
На імпрэзе сабраліся разам прадстаўнікі зялёнага і чырвонага адгалінаванняў разам са сваімі шэфамі, а таксама тыя, хто нёс сваё служэнне ў мінулым. Праграма была насычанай, але на ўсё быў свой час: на малітву, на гульні, на вандроўку, на знаёмства ды на простыя размовы.
Для скаўтак і скаўтаў была арганізаваная Вялікая скаўцкая гульня, падчас якой па маляўнічай тэрыторыі санктуарыя лёталі групкі скаўтаў і скаўтак, якія выконвалі заданні, паказваючы свае здольнасці і ўменні.
Кульмінацыяй святкавання стала супольнае вогнішча, падчас якога прадстаўнікі скаўцкіх асяродкаў падзяліліся цікавымі момантамі са сваёй гісторыі.






















Святкаванне стала добрай магчымасцю для знаёмства, сустрэчы, а таксама падзякі Богу і рэфлексіі над тым, што было зроблена за гэты час з просьбай аб Ягоным далейшым благаслаўленні, а таксама аб новых пакліканнях да актыўнага ўдзелу і служэння.





