З 26 да 31 ліпеня кола божых каровак святой Агаты мела летні палёт у Стоўбцах. У шчаслівай прыгодзе прынялі ўдзел 17 дзяўчат, 5 з якіх склалі на летніку ўрачыстае абяцанне і сталі сапраўднымі божымі кароўкамі.

Штодня дзяўчат чакала мноства актыўнасцей і неспадзяванак: майстар-класы, гульні, фільмы, Святыя Імшы, канферэнцыі, часы Пана, квэст і шмат-шмат радасных момантаў з сяброўкамі. Кожны дзень распачынаўся актыўнай руханкай пад гучныя песні і заканчваўся вогнішчам, падчас якога прадстаўляліся сцэнкі на тэму мінулага дня. 

              

Самымі яскравымі момантамі летніка можна назваць вандроўку па прыгожым дзікім лесе і выезд на возера, а таксама моманты, калі гатавалі ежу на агні. Мы ўпэўнены, што кожная маленькая скаўтка за гэты час крыху пасталела і прывезла з сабою дадому вялікі духоўны скарб, а таксама шмат мастацкіх вырабаў і годных ўспамінаў, якіх хопіць якраз да наступнага летніка!

Тэкст: Марына Слесарчук
Фота: Удзельнікі выезда

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.