«Гэта – Цела Маё, якое аддаецца за вас; Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, - кажа Пан. Чыніце гэта кожны раз, калі будзеце спажываць на ўспамін пра Мяне. »  (пар. 1 Кар 11, 24-25).

Сёння мы збіраемся вакол Хрыста, як вучні на Апошняй Вячэры, і ўдзельнічаем у тых жа падзеях. Пан Езус сам запрашае нас да супольнага стала. Ён возьме хлеб і віно і пераменіць іх у сваё Цела і Кроў, каб нас накарміць. Усё гэта Ён чыніць з любові да нас. Перад адыходам да Айца Хрыстус пакіне нам Запавет любові, нягледзячы на ноч здрады і нявернасці, нягледзячы на блізкую муку і крыжовую смерць. Гэтым Запаветам з’яўляецца Ён сам. Езус застаўся з намі ў сакрамэнтальных знаках, асабліва ў Эўхарыстыі і Святарстве, устанаўленне якіх сёння ўспамінаем.

              

Літургія сённяшняга дня называецца літургіяй любові. Бог аддае Сябе людзям у постаці хлеба, кленчыць перад імі, каб абмыць ім ногі, і выдае Сябе дабравольна на смерць. У Евангеллі сказана: «Палюбіўшы сваіх, да канца палюбіў іх» (Ян 13:1). Гэтае «да канца» азначае стаць на калені перад чалавекам.

Святая Імша Вячэры Пана не заканчваецца звычайным бласлаўленнем. Мы застаемся ў стане малітвы, бо разам з Езусам уваходзім у Ягоную ноч пакутаў.

Сёння Пан звяртаецца з гэтай просьбай і да нас. Праз некаторы час святары аголяць алтар - здымуць з яго абрусы і свечкі Гэта балючы сімвал Хрыста, пакінутага ўсімі, Хрыста, з якога здымаюць вопратку перад укрыжаваннем. Пусты і халодны алтар нагадвае нам пра стан свету, які застаўся без свайго Збаўцы.

Больш фота тут <<<

">Відэа 

Фота: Марына Слесарчук, Вераніка Косік
Відэа: Бажэна Сырыца

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.