Ужо другі раз прайшлі «Дні цішыні для Мінска». Сем асобаў прынялі ўдзел у другім туры рэкалекцый, падчас якога разважалі прыпавець пра сейбіта (Мк 4, 1-9).
У першай палове дня ксёндз Андрэй распавёў, што такое Lectio Divina, а ў другой палове дня ўдзельнікі атрымалі ўрывак з Евангелля паводле Марка і разважалі над прыпавесцю пра сейбіта. Ноччу ўдзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць пабыць сам-насам з Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Скончылася сустрэча Святой Імшой.
Запісацца на наступныя «Дні цішыні для Мінска», якія адбудуцца 16-17 лістапада 2024 г., можна па спасылцы. Далучыцца могуць тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у lectio divina, а таксама тыя, хто толькі хоча навучыцца такім спосабам перажываць сустрэчу са Словам Божым.