На заканчэнне фармацыйнага года Эўхарыстычны рух маладых зладзіў пікнік у вёсцы Ляскоўка.
Спачатку ЭРМ сабраўся на Святой Імшы а 10:30, на якой рух актыўна ўдзельнічаў: супольнасць узяла на сябе адказнасць за чытанні, малітву верных, працэсію з дарамі. Пасля гэтага адправіліся ў Ляскоўку. Там было шмат цікавага: цудоўна падрыхтаваная праграма ад дзіцячага аніматара, розныя гульні, а таксама пікнік са шматлікімі смачнымі стравамі. А напрыканцы пікніка мы разам памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанскай). Нават моцны дождж не перашкодзіў нам добра правесці час. Дзякуй Богу за тое, што была такая магчымасць сабрацца разам!











































