У апошнія выходныя красавіка ў Навагрудку з'явілася шмат мілых дзяўчынак у шапачках з чырвонымі кропачкамі. Гэта адбыўся агульны вясенні палёт Божых каровак. Зляцеліся колы Івянца, Гародні і Мінска.
Такія сустрэчы вельмі моцна аб'ядноўваюць дзяўчат у коле, а таксама даюць магчымасць знайсці новых сябровак. Палёт распачаўся са знаёмства і Святой Імшы. Затым былі гульні, спартакіяда і вогнішча. Ахвотніцы з Івянца і Гародні склалі свае абяцанні, што падчас свайго шляху абавязкова знойдуць сапраўдную радасць. Божыя кароўкі з Мінска атрымалі спраўнасці катэхеткі, літургісткі, евангелісткі, гаспадынькі і плаўчыхі. Увогуле гэты вясенні палёт вельмі адпавядаў Божым кароўкам — быў цёплы, сонечны, ціхі і сапраўды радасны.