З 26 па 28 красавіка скаўты 1-га Мінскага звяза св. Яна Паўла ІІ перажывалі свой вясенні выезд. Парафія Унебаўшэсця Пана, што ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія), гасцінна прыняла юнакоў, і парафіяльны дом стаў асноўнай лакацыяй вясенніка.
За гэты час хлопцы паспелі падчас адарацыі паразважаць над словамі цырымоніі Абяцання, правесці кулінарны конкурс, конкурс па піянерцы, дзе кожнае кап’ё рабіла крыж па загадзя вызначаных крытэрыях; вогнішча, прысвечанае тэмам, якія закраналіся ў трэцім фільме "Уладара пярсцёнкаў", а яшчэ пазмагацца між сабой у ВСГ, дзе перамога шмат залежала ад працы над мэтамі падчас цыкла, і, нарэшце, Інтэлектуальную гульню, дзе была магчымасць паказаць свае веды з розных сфераў жыцця.
Хлопцы трымаліся годна і паказалі дастаткова высокі ўзровень сваіх уменняў і падрыхтаванасці.