Сёння, 14 лютага, — першы дзень Вялікага Посту — асаблівага перыяду пакаяння.
Касцёл паказвае нам тры шляхі для годнага перажывання Посту: пост, малітва, міласціна. Усё тое, што пастанаўляем на гэты час, павінна весці нас да паглыблення любові да Бога, бліжняга і самога сябе.
Падчас казання на Святой Імшы ксёндз пробашч Андрэй падкрэсліў, што важна імкнуцца да таго, каб знакі пакаяння былі не толькі знешнія, але і сапраўды выплывалі з нашага глыбокага ўнутранага пакаяння. Адпаведна, што ўсе выкананыя пастановы накіроўваюць нас на ўзмацненне сувязі з Богам, на праслаўленне Айца, а не сваіх здольнасцяў. Будзем жа старацца аддаваць хвалу Пану, а не сабе!
«Памятай: ты – прах і ў прах вернешся» (Быц 3, 19).
У нашай капліцы падчас Вялікага Посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях — у пятніцу а 10.30 і а 19.00. Крыжовы шлях для дзяцей — у суботу а 13.00.
• Песні Жальбы — у нядзелю перад Святой Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Святой Імшой на 12.00 (у 11.45).
• Падчас Посту ў пятніцу Святая Імша — а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 — Крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 14–17 сакавіка.
• Кожны дзень у капліцы адбываецца Адарацыя і ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.