З 3 па 5 лістапада адбыўся выезд у Тракелі для Эўхарыстычнага Руху Маладых.
На працягу гэтых дзён мы маліліся ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, прымаючы актыўны ўдзел у Святой Імшы і адарацыі.
Падчас катэхез разважалі пра святых, а таксама высветлілі, якім чынам пасля смерці чалавека душа трапляе на неба.
Было шмат цікавых гульняў, падчас якіх мы пазнавалі адно аднаго і дзяліліся сваёй радасцю з бліжнімі.
А падчас "Вялікай гульні" праверылі свае веды пра Езуса, Марыю, Юзафа і ўсіх святых.
У нядзелю прынялі ўдзел у парафіяльнай Імшы, падчас якой кусташ тракельскага санктуарыя ксёндз канонік Юрый Беганскі прадставіў моладзь сваім парафіянам і ўзгадаў у малітве.

























