07 кастрычніка адбыўся фармацыйны выезд падлеткавага хору Agape.

Ужо а 8 гадзiне ранiцы мы вырушылi у дарогу. Першы прыпынак быў Лунiнец, дзе мы прынялі ўдзел у прыгожай i ганаровай урачыстасцi рэкансэкрацыi касцёла.

Пасля смачнага абеду мы вырушылi далей у дарогу на Пiнск. У сталіцы Палесся мы наведалi старажытную катэдру i будынак семiнарыi, прагулялiся па вулiцах горада, патаньчылi на цэнтральнай плошчы, паспявалi з мясцовымi музыкамi, а нават павячэралi разам з бiскупам Антонiям Дзям'янка.

Па дарозе дадому былi спевы, гульнi і розныя аповеды. Так добра быць у адной супольнасцi i праслаўляць Бога усiмi сваiмi талентамi! I хоць гэта быў аднадзённы выезд, але радасць i ўспамiн застануцца ў нашых сэрцах.

Тэкст: С. Марыанна Алешчык CSFN
Фота: Удзельнікі выезду

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.