22 студзеня, у Нядзелю Божага Слова, прайшоў I Мінскі Біблійны Марафон. 277 чалавек прынялі ўдзел у агульным чытанні Бібліі. Марафон быў арганізаваны айцамі хрыстусоўцамі. Няпярэдадні Нядзелі Божага Слова кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымаў раздзел для самастойнага чытання і дзялення з іншымі тымі думкамі, што ўзніклі падчас чытання Бібліі.
Такім чынам падчас Марафону быў прачытаны ўвесь Новы Запавет.
«Дзякуй вялізны вам, браты! Такая простая, але цудоўная магчымасць, каб зрабіць перапынак для Божага Слова ў цішыні. Шмат прыгожых думак прыйшло», — падзялілася ўражаннямі ўдзельніца марафону Крысціна Горбач.
«Акцыя ўзнікла як адказ на заклік Папы Францішка, каб Нядзеля Слова Божага прыблізіла ў свядомасці хрысціян вартасць карыстання з Бібліі, каб заахвоціць людзей да часцейшага і прыватнага чытання. Мы вельмі задаволеныя яе вынікамі, хвала Пану! Напэўна будзе працяг, і плануем, што ў будучыні гэта будзе наш агульнабеларускі Біблійны Марафон, і колькасць удзельнікаў будзе такой, каб прачытаць усю Біблію! Запрашаем!» — адзначыў кс. Андрэй Лысы SChr.