Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем а ахвяры складзеныя на будову касцёла. шэфам скаўтаў і скаўтак, а таксама шэфам Ваўчанят і Божых каровак за правядзенне летнікаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

8 верасня (аўторак): СВЯТА НАРАДЖЭННЕ НПМ

Святкаванне нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем надыходу Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі, таксама як і прыход світання абяцае поўны бляску дзень.

Гэта свята нагадвае нам аб тым, што Марыя была звычайным чалавекам. Хоць яна і захоўвалася ад заразы граху, аднак праз усё жыццё мела вольную волю і не была нічым абмежавана. Як і кожны з нас, яна мела бацькоў, цешылася, дапамагала ім ва ўсіх справах, а таксама мела сяброў і родных. Аднак яе давер, паслухмянасць і поўны свядомасці адказ Богу «так» учынілі, што словы з гімна Magnificat «хваліць яе будуць усе пакаленні» актуальныя і сёння.

12 верасня (субота) успамін Найсвяцейшага Імя Марыі

Імяніны Божай Маці, у гэты дзень праслаўляем Яе імя «Марыя», якое, паводле традыцыі, Яна атрымала на чацвёрты дзень пасля свайго нараджэння. Гэтае імя ад пачатку хрысціянства з вялікай пашанай вымаўлялася побач з іменем Езуса. Імя Марыі заклікалі, просячы Яе аб дапамозе і заступніцтве. Парафільная ўрачыстасць у Мінскам архікатэдральнам Касцёле.

1. Нагадваем, што з 1 верасня 2020 змяніўся расклад набажэнстваў на зімовы час. Расклад набажэнстваў:

  • СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
  • у суботу: 8.00 і 19.00
  • у будні: 7.00 і 19.00

2. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2020/2021 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 7 верасня 2020 г.

3. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

4. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор (бас, тэнар).

5. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.

6. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.