У мінулую нядзелю Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звярнулася да вернікаў з адпаведным лістом. «У гэтыя дні Касцёл святкуе Пасху — перамогу Езуса Хрыста над смерцю. Але святкаванне сёлета не такое, як звычайна: яно азмрочана падзеямі, звязанымі з сусветнай пандэміяй, — гаворыцца ў лісце. — Сотні тысяч людзей па ўсім свеце знаходзяцца ў шпіталях, дзе за іх жыццё змагаюцца медыкі — адданыя, але часта бездапаможныя перад абліччам бязлітаснай хваробы».

У лісце гаворыцца што сёння складаная сітуацыя з эпідэміяй склалася таксама ў Беларусі, колькасць хворых павялічваецца, расце нагрузка на спецыялістаў. Нашыя іерархі звяртаюцца да кожнага верніка з заклікам аказаць пасільную дапамогу тым, хто сёння на перадавой барацьбы з эпідэміяй: нашым лекарам і медыцынскім сёстрам.

26 красавіка ў ІІІ Велікодную нядзелю ў нашай парафіі, як і ва ўсіх касцёлах Беларусі, будзе арганізаваны дабравольны збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў.

Таксама зрабіць ахвяраванне можна анлайн. Для гэтага ў дадатку да зварота біскупаў падаюцца рэквізіты спецыяльнага рахунку «Карытас Беларусь».

Рэквізіты для ахвяраванняў COVID-19:

р/р BY03PJCB31350544160030000933 у ААТ «Пріорбанк»
Код банка PJCBBY2X УНП 101124634
Адрас банка: г. Мінск, вул. В. Харужай, 31-А

Ахвяраванне можна здзейсніць праз сістэму «Разлік» (АРІП):

Дабрачыннасць / Грамадскія аб’яднанні / Рэлігійныя аб’яднанні / «Карытас Беларусь» – Ахвяраванне COVID-19. Нумар паслугі: 4716081

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.