У ГОНАР СЯМІ РАДАСЦЯЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
Францішканскі вяночак складаецца з сямі радасных таямніцаў.
Падчас разважання кожнай таямніцы адмаўляецца "Ойча наш", 10 "Вітай Марыя" і " Хвала Айцу".
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. "Веру ў Бога Айца", "Ойча наш", 3 "Вітай Марыя", "Хвала Айцу".
1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі аб уцелаўленні Сына Божага
"Не бойся, Марыя, бо ты знайшла ласку ў Бога. Вось зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог пасад Давіда, бацькі Яго" (Лк 1, 30b-32).
2. Наведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты
"Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім, што ўзглянуў на нізкасць служкі сваёй. Бо вось адгэтуль благаславёнай будуць называць мяне ўсе народы " (Лк 1, 46b-47).
3. Нараджэнне Езуса Хрыста
"І нарадзіла Сына свайго першароднага, спавіла Яго ў пялёнкі і палажыла Яго ў жолабе, бо не было для іх месца ў гасподзе" (Лк 2, 7).
4. Паклон Трох Каралёў
"І ўвайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіця з маткай Яго Марыяй і ўпаўшы, пакланіліся Яму; і адчыніўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і мірру" (Мц 2, 11).
5. Езуса знаходзяць у святыні
"І сталася, пасля трох дзён знайшлі Яго ў святыні, як сядзеў пасярод вучоных, слухаючы іх і пытаючыся ў іх. Усе ж, каторыя слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных" (Лк 2, 46-47).
6. Змёртвыхпаўстанне Хрыста
"Я ёсць Першы і Апошні, і жывы. І быў памерлы, і вось ёсць жывы на вякі вечныя" (Ап 1, 17b-18a).
7. Унебаўзяцце і ўкаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі на Каралеву неба і зямлі
"І знак вялікі паказаўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на галаве яе вянок з дванаццаці зорак " (Ап 12, 1).