Св. Антоній, благаславі і ахоўвай маю сям'ю: умацуй яе адзінства ў любові, дапамагай ёй у штодзённых праблемах і абарані ад усяго злога. Благаславі мяне і майго мужа (маю жонку) і ўчыні так, каб мы заўсёды мелі працу і ўсё неабходнае для добрапрыстойнага жыцця і каб мы маглі па-хрысціянску выхаваць нашых дзяцей, якіх даў нам Пан. Благаславі нашых дзяцей; захоўвай іх заўсёды здаровымі і схільнымі да добрых учынкаў, дапамажы ім у вучобе і не дазволь ім сярод мноства спакус страціць веру і чысціню ў жыцці. Няхай яны заўсёды імкнуцца да высокіх і выдатных ідэалаў і годна ажыццяўляюцьу жыцці сваё хрысціянскае пакліканне. Амэн.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.