Святы Антоні, мой сябар, з даверам звяртаюся да цябе, аддаю табе свае імкненні і жаданні. Дапамажы мне жыць у чысціні сэрца і няспынна ўдасканальваць сваё хрысціянскае жыццё. Учыні мяне здольным здзейсніцьу маім жыцці найлепшыя ідэалы. Давяраю табе сваю вучобу, да якой жадаю ставіцца з усёй сур'ёзнасцю, каб падрыхтавацца да самастойнага жыцця і стаць карысным сваім сябрам і ўсім людзям. Учыні так, каб я змог знайсці сапраўдных сяброў. Захавай мяне ад усяго злога і дапамажы мне быць цвёрдым у сваіх чалавечых і хрысціянскіх перакананнях. Ахоўвай мяне заўсёды і малі за мяне Бога. Амэн.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.