Святы Антоні, памятай, што ты заўсёды дапамагаў і суцяшаў кожнага, хто звяртаецца да цябе ў сваіх патрэбах. Я давяраю табе, ведаючы, што малітва мая будзе пачутая, і звяртаюся да цябе, які маеш такія вялікія заслугі перад Богам.
Не адкінь маёй малітвы, але ўчыні так, каб дзякуючы твайму заступніцтву яна дасягнула Пасады Божага Трону.
Паспяшай на дапамогу мне ў маёй скрусе і патрэбе і вымалі для мяне ласку, аб якой я горача прашу, калі толькі яна будзе на карысць маёй душы.
Благаславі маю працу і маю сям'ю, заслані нас ад хваробаў і ўсяго, што пагражае душы і целу. Дапамажы мне ў хвіліну гора і выпрабавання застацца цвёрдым у веры і ў любові да Бога. Амэн.