О святы Антоні, гэтак блізкі Богу, прашу цябе заступіцца перад Богам за ўсіх людзей, якія любяць мяне і робяць мне дабро. Памятай таксама аб усіх тых людзях, якія з дабрынёй дапамагалі мне, суцяшалі і падбадзёрвалі мяне. Няхай Пан выслухае іх малітвы і  ажыцявіць іх  жаданні і надзеі, а таксама шчодра ўзнагародзіць іх за вялікадушнасць як падчас іх зямнога жыцця, так і ў жыцці вечным. Амэн.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.