Як штогод, з Мінску вырушае пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Удзел у ёй прымаюць і нашыя парафіяне. Згодна з пастановай арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сёлетнія урачыстасці ў Будславе адбудуцца 6 - 7 ліпеня. У сувязі з гэтым пешая пілігрымка з Мінску вырушае 2 ліпеня пасля св. Імшы у 8 гадзін у архікатэдральным Касцёле.
З моманту заснавання нашай парафіі ў пілігрымцы прымае ўдзел і нашая парафіяльная супольнасць. Усіх жадаючых і маючых магчымасць запрашаем далучыцца да пешай групы пілігрымаў. Кошт удзелу 80 000 бел. рублёў.
Другая магчымасць - гэта аўтобусная пілігрымка, якая вырушыць з-пад нашай парафіяльнай капліцы 6 ліпеня (прыкл. 16 - 17 гадз.) Кошт удзелу 120 000 рублёў. Вяртанне ў Мінск 7 ліпеня ў другой палове дня.
Запісацца на тую ці іншую пілігрымку можна ў закрыстыі.