Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву асабліва за 24-х гадзінную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Выражаем удзячнасць за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас усіх Добры Бог узнагародзіць.

1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя жывога ружанца на красавіка: Аб трывалых плёнах Велікодных святаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

2. Пакутныя набажэнствы ў часе посту: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 г.; Песні Жальбы - нядзеля ў 8.40 (на польскай мове) і ў 11.45. У пятніцу Св. Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.

3. У Пальмовую нядзелю ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх зацікаўленых у арганізацыі мерапрыемства запрашаем сёння 20.30 на лідскую.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.