На гэтым тыдні: Урачыстасць Звеставання Пана, перэгрынацыя фігуры Міхала Арханёла, 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і, пачатак Велікапосных рэкалекцыій.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў капліцу і тэрыторыю вакол яе. Выражаем удзячнасць за ахвяры складаныя на будову касцёла. Сабраныя сёння падчас Імшаў ахвяры прызначаюцца на Карытас нашай Архідыяцэзіі. Дзелячыся тым, што маем, мы дапамагаем патрабуючым. Шчыра дзякуем валанцёрам нашага парафіяльнага Карытас за іх служэнне і молімся за іх. Няхай вас усіх Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадае:
25 сакавіка (панядзелак) - УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
Ва ўсіх касцёлах Беларусі адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем сёння або заўтра далучыцца да гэтай малітвы.
1. У аўторак 26 сакавіка ў нашую парафію прыбудзе фігура святога Міхала Арханёла. Для ўрачыстага прывітання выявы галоўнага заступніка Касцёла ў Беларусі сустракаемся ў капліцы ў 18.30. Пасля прывітання распачнецца святая Імша, падчас якой казанне да нас прамовіць адказны за перыгрынацыю кс. Ігар Лашук. Гісторыя фігуры і праграма перыгрынацыі будзе пададзена асобна.
2. 29 сакавіка (пятніца) а 18.00 гадзіне ў нашай парафіі распачнецца 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Першае такое набажэнства адбылося ў нас падчас адвэнту. Праграма будзе пададзена асобна.
3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 31 сакавіка да 2 красавіка, іх будзе праводзіць кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах. Праграма будзе пададзена асобна.
4. Пакутныя набажэнствы ў часе посту: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 г.; Песні Жальбы - нядзеля ў 8.40 (на польскай мове)і ў 11.45. У пятніцу Св. Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.
5. У ноч з 30 на 31 сакавіка ў архікатэдры адбудзецца чуванне моладзі. Тэма: «Грэх знявольвае, крыж вызваляе». Пачатак а 22.00 г. Наша моладзь прыме ўдзел у чуванні і правядзе Крыжовы шлях. Праграма – на дошцы аб’яваў і на catholic.by.
6. Падчас канікулаў у дзяцей і моладзі не будзе катэхезы.
7. У Пальмовую нядзелю ў нашай парафіі адбудзецца велікодны кірмаш. Усіх, хто можа дапамагчы ў арганізацыі мерапрыемства, просім аб кантакт са святарамі і сёстрамі.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.