Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
4 сакавіка (серада) успамін св. Казіміра
Сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты, нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Вавельскім замку, што ў Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці.
Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г. у Гродне. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.
1. На гэтым тыдні прыпадае:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай
2. У папяльцовую сераду, 6 сакавіка, мы распачынаем час Вялікага Посту і ў гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў
і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна або парадзіўшыся ў спаведніка.
Святая Імша ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7.00, 12.00 і а 19.00 гадзіне.
Папялец — у адпаведнасці з канонамі Кодэкса кананічнага права 1251–1252 гг. — абавязвае да ўстрымання ад ужывання ў ежу мяса, а таксама да сціслага посту (трохразовае харчаванне, у якім толькі адзін раз — да сытасці). Закон устрымання абавязвае ўсіх, каму больш за 14 гадоў і каму не больш за 60 гадоў. Закон не накладае на вернікаў абавязку ўдзельнічаць у гэты дзень у Эўхарыстыі (хоць гэта звычайная практыка, якая не павінна быць адменена без важных прычын).
3. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху
а 11.00.
4. Дарослых, якія рыхтуюцца да сакраманту канфірмацыі, запрашаем на катэхезу ў нядзелю пасля Св. Імшы ў 13.30 у капліцы.
5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.