1. Ад усяго сэрца дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівыя словы падзякі кіруем да тых, хто ў панядзелак прыняў удзел у прыбіранні тэрыторыі побач з капліцай.
2. Паведамляем, што пачынаючы з наступнай нядзелі 6 мая, мы пераходзім на летні расклад набажэнстваў, а менавіта у нядзелю Св. Імша з 18 гадзін пераносіцца на 19 гадзін.
3. У чацвер 03.05 пасля вячэрняй Св. Імшы (прыкладна ў 19 40) адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі. Першая Камунія ў нашай парафіі адбудзецца 20 мая (нядзеля) у 12 гадзін.
4. Рэпетыцыі перад Урачыстасцю Першай Камуніі адбудуца 16.05 і 18.05. пасля вячэрняй Св. Імшы. Першая споведзь адбудзецца 19.05.
5. Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся за дзяцей з нашай парафіі, якія ў гэтым месяцы прымуць Першую Святую Камуніі, каб поўны ўдзел у Св. Імшы і з’яднанне з Хрыстом у Св. Камуніі, прынесла ў іх жыцці шматлікія плёны добрых учынкаў.
6. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы будуць адбывацца”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны.